Квазар
Кваза́р (англ.: quasar) — надзвычай магутнае і далёкае актыўнае ядро галактыкі. Квазары з'яўляюцца аднымі з самых яркіх аб'ектаў у Сусвеце — іх магутнасць выпраменьвання часам у дзясяткі і сотні разоў перавышае сумарную магутнасць усіх зорак такіх галактык, як наша. Сляды бацькоўскіх галактык вакол квазараў (прычым, далёка не ўсіх) былі выяўлены толькі пазней. У першую чаргу квазары былі апазнаны як аб'екты з вялікім чырвоным зрушэннем, якія маюць электрамагнітнае выпраменьванне (уключаючы радыёхвалі і бачнае святло) і настолькі малыя вуглавыя памеры, што на працягу некалькіх гадоў пасля адкрыцця іх не атрымоўвалася адрозніць ад «кропкавых крыніц» — зорак (наадварот, працяглыя крыніцы больш адпавядаюць галактыкам)[1].
Этымалогія[правіць]
Англійскі тэрмін quasar утвораны ад слоў quasistellar («квазізорны» ці «падобны на зорку») і radiosource («радыёкрыніца») і даслоўна азначае «квазізорная радыёкрыніца».
Зноскі
- ↑ Засов А. В., Постнов К. А. Ядра галактик. Общие сведения. // Общая астрофизика — Фрязино: Век 2, 2006. — Т. 3. — С. 371. — 496 с. — ISBN 5-85099-169-7.(Праверана 7 ліпеня 2011)
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Квазар
| Галактыкі | ||
|---|---|---|
| Віды галактык |
Эліптычная (E) · Спіральная (S) · Спіральная з перамычкай (SB) · Лінзападобная (S0) · Няправільная (Irr) · Карлікавая (d) · Карлікавая няправільная (dI) · Ультракампактная карлікавая (?) · Колцападобная (?) |
|
| Структура |
Звышмасіўная чорная дзірка · Балдж · Перамычка · Дыск · Ядро · Спіральная галіна · Гало · Палярнае кольца(англ.) бел. · Протагалактыка |
|
| Актыўныя ядры |
Рэлятывісцкі струмень · Сейфертовская галактыка · Радыёгалактыка · Блазар · Квазар |
|
| Узаемадзеянне | ||
| З'явы і працэсы | ||
| спіс галактык | ||