Pamiętnik naukowo-literacki

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Pamiętnik naukowo-literacki
Тып альманах
Выдавец Рамуальд Андрэевіч Падбярэскі
Заснавана 1849
Спыненне публікацый 1850
Мова польская
Галоўны офіс

«Pamiętnik naukowo-literacki» («Навукова-літаратурны дзённік») — літаратурна-мастацкі альманах радыкальна-дэмакратычнага кірунку. Выдаваўся ў 1849—1850 гадах у Вільні на польскай мове Р. Падбярэскім. Выйшлі 2 тамы ў 6 кнігах. Падзяляў эстэтычныя погляды В. Р. Бялінскага і натуральнай школы, крытыкаваў нямецкую ідэалістычную філасофію за адарванасць ад жыцця. Разам з тым сцвярджаў прынцыпы рамантызму, генетычна звязанага з нямецкай рамантычнай думкай і філасофій Г. Гегеля. Змяшчаў творы А. Адынца, Ю. Гарайна, Э. Жалігоўскага, Ю. Корсака, У. Сыракомлі і інш. ураджэнцаў Беларусі. Абвінавачаны ў распаўсюджванні «варожага ўраду духу» і забаронены.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]