Parason

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Parason
Асноўная інфармацыя
Жанр рок
Гады 2003-2008
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Склад Віталь Зыблюк
Андрэй Карповіч
Косця Крыніцкі
Андрэй Восіпчык
Жэня Воўчак
Іншыя
праекты
ТАК[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

PARASON — беларускі рок-гурт[2].

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пачатак гурту паклала сустрэча Андрэя Карповіча (ex-МЛЫН, Krona, CherryVata, удзельнік гурта Dreamlin[3]) і Віталя Зыблюка 7 мая 2003 года. Так узнік гурт bip. Пасля зменаў у складзе, калі да гурта далучыліся Андрэй Восіпчык (ex-EXIST, Long Play) і Косця Крыніцкі ўвосень 2004, узнікла назва PARASON. Першы канцэрт у сталым складзе музыкі далі ў клубе «Акварыўм» у кастрычніку 2004 года.[4]

На пытанне, чаму менавіта «Рarason», гітарыст Віталь Зыблюк зазначыў:

" Назва «Парасон» прыйшла выпадкова й ня зьвязана з звышфілязофскімі тлумачэньнямі. Проста спадабалася й усё. Банальна, але праўда. Можна было б прыдумаць, што мы хаваліся ад восеньскай зьлівы пад вялікім Парасонам, граючы пры гэтым музыку, а потым, зразумеўшы, што менавіта парасон — наш ратаўнік ад усіх бедаў, назвалі так каманду, але гэта ня так.
"

Першыя творчыя поспехі, па словах музыкі, звязаныя з супрацай над дыскам «Ліцэй: веру ў цябе», а таксама з першым гастрольным турам па Польшчы ў красавіку 2005 года[5].

Музыкі тройчы выступалі на Басовішчы: ў 2005[6], 2006 і 2007 гадах. На Басовішчы-2006 гурт выйграў прыз студыі «Апола»[7] (60 гадзін запісу ў студыі, прыз не быў выкарыстаны) і прыз Задзіночання беларускіх студэнтаў у выглядзе 600 долараў.[8][9] У 2007 годзе «Parason» выступаў у якасці госця.

У 2008 годзе гурт распадаецца.[10]

Ацэнкі[правіць | правіць зыходнік]

У інтэрв’ю «Музыкальнай газеце» ў 2006 годзе Алег Вяль, франтмен «Hair Peace Salon», прызнаваў, што гурт блізкі да яго ў плане музычнага стылю[11].

Удзел у праектах[правіць | правіць зыходнік]

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. T-TRIDER І ANDRE KARP ЗАСНАВАЛІ ПРАЕКТ «TAK» (АЎДЫЁ) / Тузін Гітоў
  2. Мельгуй, Анатолий (2006). "PARASON :: «Ваша школа» появится на трибьюте PINK FLOYD". Музыкальная газета [руская] (11). Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2020. Праверана 2020-04-24. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  3. "100 ЛЕТ ОДИНОЧЕСТВА БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА :: БЕЛОРУССКОГО РОК-Н-РОЛЛА". Музыкальная газета [руская] (47). 2006. Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2020. Праверана 2020-04-24. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  4. "Адборышча-2006": знаёмства з S.D.M., Parason, РоСтра / Generation.by
  5. Скоробогатова, Елена (2005). "Parason :: Музыка Современной Европы «Па-Беларуску»". Музыкальная газета [руская] (28). Архівавана з арыгінала 24 красавіка 2020. Праверана 2020-04-24. {{cite journal}}: Невядомы параметр |dead-url= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка); Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  6. Самусик, Ольга (2005). "«Басовище-2005» Как Оно Было…" [Basovišča-2005 How It Was...]. Музыкальная газета [руская] (29). Архівавана з арыгінала 29 жніўня 2007. Праверана 2018-12-04. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  7. Вядомыя пераможцы "Басовішча" сярод маладых выканаўцаў / Радыё Свабода
  8. Шульц, Міра. Куды знікаюць пераможцы “Басовішча”? . Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2013. Праверана 21 студзеня 2020.
  9. Шульц, Мира. Куда исчезают победители "Басовища"? (руск.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (15 ліпеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 21 ліпеня 2013. Праверана 21 студзеня 2020.
  10. Еўрарадыё без купюр(недаступная спасылка) / БАЖ
  11. Погодина, Людмила (2007). "ИТОГИ ГОДА: К итогам 2006-го" [RESULTS OF THE YEAR: About the results of 2006]. Музыкальная газета [руская] (1). Архівавана з арыгінала 2020-07-27. Праверана 2018-12-03. {{cite journal}}: Невядомы параметр |deadurl= ігнараваны (прапануецца |url-status=) (даведка)
  12. Мельгуй, Анатолий. Чешская альтернатива: урок #2 (руск.). Музыкальная газета (26 чэрвеня 2006). Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2020. Праверана 25 красавіка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]