Радыё Свабодная Еўропа

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Радыё «Свабода»
«Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода»
Файл:RFERL.PNG
Краіна

Flag of the United States.svg ЗША

Частата

612 СВ і караткахвалевае вяшчанне

Дата пачатку вяшчання

1953

Сайт

svaboda.org

Онлайн-трансляцыя

ёсць

Радыё Свабодная Еўропа, Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (англ.: Radio Free Europe/Radio Liberty) — радыёстанцыя, якая фінансуецца Кангрэсам ЗША. Старшыня — Джэфры Гедмін[1].

Радыёстанцыя створана ў 1949 у Нью-Ёрку, з 1950 яе сядзібай стаў Мюнхен. Летам 1950 пачалося вяшчанне з перасоўных радыёперадатчыкаў, уладкаваных у аўтафургонах, якія перамяшчаліся ўздоўж мяжы з Чэхаславакіяй — першыя праграмы былі на чэшскай мове. Прыкладна праз год у Мюнхене пад радыёстанцыю быў абсталяваны асобны будынак.

Радыё Свабодная Еўропа вяшчала на краіны Усходняй Еўропы, якія пасля 1945 трапілі ў сферу ўплыву СССР, а таксама на Літву, Латвію і Эстонію (ЗША не прызналі іх уключэння ў склад СССР). Для астатніх 12 рэспублік былога СССР вяшчала Радыё "Свабода". Беларуская служба Радыё "Вызваленне" пачала вяшчанне 20 мая 1954 года[2]. У 1959 годзе адбылася змена назову радыёстанцыі з «Вызваленне» на «Свабода»[3]. У 1973 годзе Радыё «Свабода» і Радыё «Свабодная Еўропа» вывелі з-пад фінансавай апекі Галоўнай разведвальнай ўправы ЗША і перадалі пад кіраванне адмыслова створанаму Камітэту міжнароднага радыёвяшчання. Ад таго часу фінансаванне ажыццяўляецца адкрыта праз амерыканскі Кангрэс[4].

У 1990-я гг., пасля палітычных змен ва Усходняй Еўропе, сядзіба радыёстанцыі была перанесена ў Прагу. Былі выведзены па-за рамкі станцыі некаторыя нацыянальныя рэдакцыі (польская, чэшская, венгерская, славацкая), у той жа час пачалося вяшчанне на некаторыя іншыя краіны (напр. Іран, Ірак, а яшчэ раней — на Афганістан).

Зараз у эфір радыёстанцыі выходзяць праграмы больш як на 20 мовах. Вяшчанне вядзецца на кароткіх хвалях, праз спадарожнікі і Інтэрнэт, таксама праграмы рэтранслююцца ў многіх краінах мясцовымі станцыямі. На сядзібе ў Празе працуе 550 супрацоўнікаў. Радыё "Свабодная Еўропа" мае прадстаўніцтвы ў 19 краінах[5].

Геаграфія вяшчання[правіць | правіць зыходнік]

Вяшчанне спынена[правіць | правіць зыходнік]

У дужках азначаны год спынення вяшчання

Зноскі