Pussy Riot
| Pussy Riot | |
| Жанр | |
|---|---|
| Гады |
2011 — цяперашні час |
| Краіна | |
| Горад | |
| Мова песень |
рускі |
Pussy Riot — расійскі фемінісцкі панк-рок-гурт, які арганізуе свае выступы ў фармаце нелегальных акцый у нетрадыцыйных месцах, напрыклад, такіх як станцыі маскоўскага метро, дахі тралейбусаў, следчы ізалятар паліцыі, Чырвоная плошча і храм Хрыста Збавіцеля.
Гурт створаны ў жніўні 2011 года і складаецца з некалькіх удзельніц, якія выступаюць пад псеўданімамі. І на выступах, і пры зносінах з прэсай удзельніцы гурта носяць вязаныя балаклавы і, нават у марознае надвор'е, лёгкія яркія сукенкі і каляровыя калготкі.
3 сакавіка 2012 па абвінавачванні ў хуліганстве ў сувязі з несанкцыянаваным выступам (названым гуртам «панк-малебнам») у храме Хрыста Збавіцеля, былі арыштаваныя Надзея Талаконнікава і Марыя Алёхіна, а 16 сакавіка — Кацярына Самуцэвіч. Арыштаваныя жанчыны не пацвярджаюць свой удзел у групе Pussy Riot. Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Amnesty International» прызнала арыштаваных вязніцамі сумлення.
Змест |
Удзельнікі [правіць]
Удзельніцы гурту выступаюць пад псеўданімамі, якімі яны часта мяняюцца адна з адной, носячы пры гэтым стракатыя вязаныя каляровыя маскі. Па словах удзельніц, гэта выклікана своеасаблівым вобразам гурта і каб прэса не фіксавала сваю ўвагу на якой-небудзь удзельніцы гурту. У гурце прысутнічаюць 10 пастаянных удзельнікаў і некалькіх дзясяткаў памагатых.
Творчасць [правіць]
Гурт акцэнтуецца на выкананні песень у стылі Oi! і хардкор-панк. Сваімі натхняльнікамі і папярэднікамі ўдзельніцы гурту лічаць суфражыстак, эсэрак, Эмелін Панкхёрст і некаторых іншых творчых дзеячаў з феміністычнымі і суфражысцкімі перакананнямі[1].
Акцыя ў храме Хрыста Збавіцеля [правіць]
21 лютага 2012 года гурт здзейсніў акцыю, дзякуючы якой стаў значна больш вядомым, чым раней.
Удзельніцы ўзбеглі на амбон і салею храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве, дзе паспрабавалі выканаць свае песні і ўвесь час хрысціліся.
Песня «Богородица, Путина прогони!», якую ўдзельніцы паспрабавалі выканаць, крытыкуе сувязі патрыярха Кірылы (Гундзяева) з расійскімі спецслужбамі і кіраўніцтвам краіны[2].
Зноскі
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Pussy Riot
Канал Pussy Riot на YouTube- Pussy Riot у «Twitter»
- «Free Pussy Riot!» — шматмоўны сайт у падтрымку арыштаваных удзельніц групы.