Фемінізм

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Фемінізм (англ.: feminism, фр.: feminisme, якія прыйшлі ад лац.: femina — жанчына) — жаночы сацыяльна-палітычны рух, мэта якога — імкненне да раўнапраўя жанчын з мужчынамі ва ўсіх сферах грамадства; у больш шырокім сэнсе — асобная філасофская канцэпцыя сацыяльна-культурнага развіцця.

Уключае палітычныя рухі і сацыяльныя, палітычныя і іншыя тэорыі, якія змагаюцца за ўвагу да свабоды і роўнасці жанчыны, жаночы погляд на сітуацыю ў свеце ў цэлым. Большасць феміністаў заклапочаны ў асноўным сацыяльнай, палітычнай і эканамічнай няроўнасццю паміж мужчынамі і жанчынамі. Феміністы факусуюцца на тым, што секс не павінен быць вызначальным фактарам для пабудовы сацыяльнай ідэнтычнасці чалавека, або прыводзіць да розных сацыяльна-палітычных ці эканамічных правоў.

Ідэалогія фемінізму зарадзілася ў канцы XVIII ст., пасля выхаду ў свет прац А. дэ Гуж (Францыя), А. Адамс (ЗША) і М. Уолстанкрафт (Англія), якія выступалі супраць дыскрымінацыі жанчын у грамадстве. Арганізацыі жаночага руху (суфражысткі) з 1840-х г. фарміраваліся ў ЗША, у 1850-я г. — у Вялікабрытаніі, у 1860-я г. — у Францыі і Германіі, у 1870—80-я г. — у Скандынаўскіх краінах. Для тагачаснага руху цэнтральным было пытанне ўраўнавання жанчын у правах з мужчынамі (на адукацыю, валоданне маёмасцю, выбарчае права і г.д.). Пасля таго як у 1920-я г. жанчыны ў большасці еўрапейскіх і амерыканскіх краін атрымалі выбарчыя правы, першая хваля фемінізму пайшла на спад.

3 1960-х г. пачаўся новы ўздым жаночага руху. Пасля заваёвы ўласнасці і наяўных сродкаў, права на галасаванне, і іншых асноўных правоў чалавека, феміністычныя палітычныя кампаніі сённяшняга часу, як правіла, засяроджаны вакол такіх пытанняў, як права на бяспечны і легальны аборт, доступ да сродкаў кантрацэпцыі, бытавы гвалт, роўная аплата працы, барацьба з дыскрымінацыяй па прыкмеце полу, сексуальнымі дамаганнямі і іншых. Іншыя вобласці фемінізму маюць на ўвазе эканамічную роўнасць, роўныя магчымасці у дачыненні інтэлектуальнага плану (напрыклад, літаратурны фемінізм робіць упор на даследаваннях літаратуры, напісанай жанчынамі), культурнай і гендарнай роўнасці і г.д.

Ёсць шмат разнавіднасцяў фемінізму, з-за розніцы (у асноўным, этнічнай і палітычнай) сярод яго паслядоўнікаў, а таксама з-за ідэалагічных зменаў, якія адбываюцца ў феміністычным руху.

Тым не менш, усё плыні фемінізму заснаваны на перакананні, што дыскрымінацыя ў дачыненні жанчын па прычыне іх полу недапушчальна. Феміністкі імкнуцца пераўтварыць традыцыйныя адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі, якія лічацца пераканаўчымі.