Singer Corporation
| Singer Corporation | |
| Год заснавання |
1851 |
|---|---|
| Заснавальнікі | |
| Размяшчэнне |
ЗША: штат Тэнесі, Ла-Верна |
| Галіна | |
| Прадукцыя | |
| Матчына кампанія |
SVP Worldwide[1] |
| Сайт | |
Зінгер (англ.: Singer Corporation) — амерыканская карпарацыя, вытворца касмічнай і ваеннай тэхнікі, а таксама швейных машынак, электрапрыбораў, рухавікоў, мэблі і іншай прадукцыі.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Заснавана ў 1851 годзе Ісаакам Мерытам Зінгерам і яго кампаньёнам Эдвардам Кларкам, як IM Singer & Co. У 1865 годзе пераназваная ў Singer Manufacturing Company, а ў 1963 - у The Singer Company.
Карпарацыя паклала пачатак франчайзінгу, калі ў сярэдзіне XIX стагоддзя пачала заключаць з дыстрыб'ютарамі тавару (швейных машынак) пісьмовы дагавор на перадачу франшызы, якім перадавалася права на продаж і рамонт швейных машынак на пэўнай тэрыторыі ЗША.
Першапачаткова асноўная вытворчасць была засяроджана ў штаце Нью-Ёрк, але ў цяперашні час знаходзіцца ў асноўным у Тэнэсі (у Ла-Верн ў 30 км ад Нэшвіла).
Штаб-кватэра кампаніі з 1908 г. размяшчалася ў горадзе Нью-Ёрк, у спецыяльна пабудаваным аднайменным небаскробе (англ.: Singer Building, вышыня - 187 м, 47 паверхаў), які быў разбураны ў 1968 годзе.
Гл. таксама [правіць]
- Дом кампаніі «Зінгер» у Санкт-Пецярбургу.
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт SVP Worldwide (англ.) . Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2012. Праверана 11 кастрычніка 2012.
Спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Швейныя машыны Зінгер- Афіцыйны сайт