Valonia ventricosa — від зялёных водарасцяў з сямейства Valoniaceae. Сустракаецца па ўсім свеце ў трапічных і субтрапічных абласцях. Гэта адзін з самых вялікіх аднаклетачных (цэнацытных) арганізмаў[2][3].
Як правіла, расце адзінкава і толькі зрэдку — у групах, якія з’яўляюцца ў прыліўных зонах трапічных і субтрапічных зон, такіх як Карыбскія астравы, на поўнач да Фларыды, на поўдзень да Бразіліі і ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне[4]. Часта жыве ў каралавых адкладах[5]. Сустракаецца на глыбіні да 80 м.
Аднаклетачны шмат’ядравы арганізм, які па форме можа вар’іраваць ад сферычнага да авальнага, колер ад травяніста-зялёнага да цёмна-зялёнага. У вадзе можа здавацца срэбным, колеру марской хвалі(руск.) (бел. і нават чарнаватым. Інтэнсіўнасць колеру вызначаецца колькасцю хларапластаў у клетцы. Паверхня водарасці люстрана-бліскучая, як шкло. Талам складаецца з тонкапластовай трывалай шмат’ядравай клеткі, дыяметр якой вагаецца ад 1 да 4 см, але можа часам дасягаць 5,1 см. Бурбалка прымацавана да субстрату рызоідамі[3]. Дзеліцца сегрэгацыйным клеткавым дзяленнем, калі шмат’ядравая бацькоўская клетка спараджае даччыныя. Індывідуальныя рызоіды фармуюць новую бурбалку і адлучаюцца ад бацькоўскага арганізма.
Адной з цікавых фізіялагічных асаблівасцяў водарасці з’яўляецца адсутнасць у яе мембране водных капілярных пор. Вада праходзіць у клетку пры дапамозе звычайнай дыфузіі[6].
Зноскі
↑Agardh J. G. Till algernes systematik. Nya bidrag. Femte afdelningen // Acta Universitatis Lundensis. — 1887. — Vol. 23. — № 2. — P. 1—174.
Revol J. On the cross-sectional shape of cellulose crystallites in Valonia ventricosa // Carbohydrate Polymers. — 1982. — Vol. 2. — P. 123. — DOI:10.1016/0144-8617(82)90058-3