W-CDMA

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

WCDMA (англ.: Wideband Code Division Multiple Accessшырокапалосны CDMA) — тэхналогія радыёінтэрфейсу, абраная большасцю аператараў мабільнай сувязі для забеспячэння шырокапалоснага радыёдоступу з мэтай падтрымкі паслуг 3G.

Тэхналогія аптымізавана для падавання высакахуткасных мультымедыйных паслуг тыпу відэа, доступу ў Інтэрнэт і відэаканферэнцый; забяспечвае хуткасці доступу аж да 2 Мбіт/с на кароткіх адлегласцях і 384 Кбіт/с на вялікіх з поўнай мабільнасцю. Такія велічыні хуткасці перадачы дадзеных патрабуюць шырокую палосу частот, таму шырыня паласы WCDMA складае 5 МГц.

Тэхналогія можа быць дададзена да існуючых сетак GSM і PDC, што робіць стандарт WCDMA найболей перспектыўным з пункту гледжання выкарыстання сеткавых рэсурсаў і глабальнай сумяшчальнасці.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Невдяев Л. М. Мобильная связь 3-го поколения. Серия изданий «Связь и бизнес». - М., 2000. — 208 с. - ISBN 5-93184-006-0