YouTube Music

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
YouTube Music
Выява лагатыпа
Тып відэастрымінгавы сэрвіс[d] і музычны стрымінгавы сэрвіс[d]
Распрацоўшчык YouTube[d]
Аперацыйная сістэма ChromeOS[d] і кросплатформавае праграмнае забеспячэнне
Першы выпуск 12 лістапада 2015
Сайт music.youtube.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

YouTube Music – сэрвіс патокавага прайгравання музыкі, распрацаваны амерыканскай відэаплатформай YouTube, даччынай кампаніяй Google. Ён уяўляе сабой спецыялізаваны інтэрфейс сэрвісу, арыентаваны на патокавую перадачу музыкі, які дазваляе карыстальнікам праглядаць песні і музычныя відэакліпы на YouTube на аснове жанраў, плэйлістоў і рэкамендацый. У красавіку 2023 года з'явілася падтрымка падкастаў[1].

Сэрвіс таксама прапануе прэміум-узровень, які дазваляе прайграваць музыку без рэкламы, а таксама загружаць песні для аўтаномнага прайгравання. Гэтыя перавагі таксама даступныя падпісчыкам YouTube Premium. З 1 снежня 2020 гады сэрвіс замяніў Google Play Music у якасці асноўнага брэнда Google для патокавага прайгравання музыкі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Праграма YouTube Music была прадстаўлена ў кастрычніку 2015 г. і выпушчана ў наступным месяцы. Яе выхад адбыўся адначасова са з'яўленнем YouTube Premium (першапачатковая назва YouTube Red) – буйнейшага сэрвісу падпіскі, які ахапляе ўсю платформу YouTube, уключаючы сэрвіс Music. Нягледзячы на тое, што праграма дублюе існуючы сэрвіс падпіскі Google Play Music, яна была распрацавана для карыстальнікаў, якія ў асноўным спажываюць музыку праз YouTube[2][3].

Геаграфічная даступнасць[правіць | правіць зыходнік]

Краіны, у якіх даступны YouTube Music

Сэрвіс даступны ў 104 краінах. У ніх уваходзіць Беларусь і ўсе геаграфічныя суседзі[4][5][6][7].

Асаблівасці[правіць | правіць зыходнік]

Даступнасць музыкі ўключае шматлікія рэлізы мэйнстрымных выканаўцаў і распаўсюджваецца на любыя відэаролікі, класіфікаваныя на сэрвісе YouTube як музычныя.

Першапачаткова YouTube Music працаваў паралельна з Google Play Music, але ў снежні 2020 гады апошні быў зачынены[8]. У 2018 годзе менеджэр па прадуктах Эліяс Роман заявіў, што перад пераводам карыстальнікаў на YouTube Music яны планавалі дасягнуць функцыянальнага парытэту з Google Play Music, але па стане на 2021 год гэтага дабіцца не ўдалося[9][10][11].

У верасні 2019 г. YouTube Music замяніў Google Play Music у базавым пакеце Google Mobile Services, які распаўсюджваецца на новых прыладах Android[12][13]. У маі 2020 года было выпушчана абнаўленне, якое дазваляе імпартаваць з Google Play Music набытую музыку, плэйлісты, воблачныя бібліятэкі і рэкамендацыі[14]. У сэрвісе па-ранейшаму прысутнічаюць недахопы ў параўнанні з Google Play Music, у тым ліку адсутнасць функцыі музычнай інтэрнэт-крамы (немагчымасць пакупкі кампазіцый) і неабходнасць падпіскі на YouTube Music Premium для перадачы воблачных бібліятэк на смарт-дынамікі Google Nest. Кампанія Google заявіла, што плануе прыбраць гэты і іншыя «прабелы» у функцыях сэрвісаў да закрыцця Play Music. Аднак да моманту адключэння большасць недахопаў не былі вырашыны[10][11].

У маі 2020 года была дададзена функцыя «папярэдняга захавання» для маючых адбыцца рэлізаў[15].

У лютым 2023 гады YouTube Music запусціў Radio Builder – бясплатны вэб-сэрвіс, даступны з любога месца свету як для платных падпісчыкаў, так і для бясплатных карыстальнікаў прылад на базе iOS або Android. З яго дапамогай карыстальнікі могуць стварыць уласную радыёстанцыю, абраўшы да 30 выканаўцаў з магчымасцю слухаць толькі іх песні ці песні супараўнальных музыкаў[16][17][18].

У красавіку 2023 г. у сэрвіс былі дададзены падкасты. Першапачаткова яны былі даступныя толькі для карыстальнікаў ЗША, але ў кампаніі ёсць планы на іх распаўсюджванне па ўсім свеце ў 2023 годзе[19].

Падпіскі[правіць | правіць зыходнік]

На бясплатным узроўні прайграваюцца песні ў іх кліпавай версіі, дзе гэта магчыма. У прэміум-рэжыме ідуць афіцыйныя трэкі альбома, калі карыстальнік не шукае відэаверсію. Падпісчыкі YouTube Music Premium і YouTube Premium могуць пераключыцца ў рэжым "audio-only" (толькі аўдыя), які можа працаваць у фонавым рэжыме, пакуль праграма не выкарыстоўваецца. Бясплатны ўзровень не дазваляе карыстацца "audio-only" з фонавым прайграваннем, бо пры гэтым адлюстроўваецца відэарэклама[3].

Падпіска Рэклама Прапусканне і скрабаванне[en] Аўтаномны рэжым Фонавае прайграванне Якасць гуку
Бясплатная Ёсць безлімітна недаступна недаступна 128 кбіт/с OPUS
YouTube Music Premium Няма безлімітна даступна даступна 256 кбіт/с OPUS
YouTube Premium Няма безлімітна даступна даступна 256 кбіт/с OPUS

Планы YouTube Music Premium і YouTube Premium даступны ў індывідуальных і сямейных варыянтах. Сямейны тарыфны план дазваляе атрымаць доступ да функцый да шасці членаў сям'і з аднаго дома. Студэнты могуць атрымаць скідку на індывідуальны тарыфны план.

Зноскі

  1. Malik. YouTube Music officially rolls out podcasts for listeners in the US (англ.). TechCrunch (27 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы April 27, 2023. Праверана 27 красавіка 2023.
  2. "Exclusive: An inside look at the new ad-free YouTube Red". The Verge [амерыканская англійская].{{cite news}}: Папярэджанні CS1: url-status (link)
  3. а б YouTube Music isn't perfect, but it's still heaven for music nerds. Engadget. Архівавана з першакрыніцы November 12, 2020. Праверана November 7, 2016.
  4. System requirements & availability. Google Support. Google Inc.. Архівавана з першакрыніцы December 19, 2020. Праверана July 17, 2019.
  5. Ivan. YouTube Premium and Music Premium expand to seven new countries. GSMArena (14 лістапада 2018). Архівавана з першакрыніцы April 24, 2019. Праверана November 17, 2018.
  6. YouTube Premium and Music expand to 8 new countries in the Middle East (англ.). Android Central (11 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы December 1, 2020. Праверана September 13, 2019.
  7. Michail. YouTube Premium and Music now available in 14 more countries. GSMArena (10 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы October 3, 2020. Праверана June 3, 2021.
  8. Info about the Google Play Music phase-out. Google. Архівавана з першакрыніцы December 19, 2020. Праверана November 7, 2020.
  9. Welch, Chris. YouTube Music will eventually get Google Play Music’s best features, including user uploads (англ.). The Verge (23 мая 2018). Праверана 24 студзеня 2024.
  10. а б Amadeo. Google Music shutdown starts this month, music deleted in December(нявызн.). Ars Technica (4 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы January 25, 2021. Праверана September 11, 2020.
  11. а б Amadeo. With YouTube Music, Google is holding my speakers for ransom(нявызн.). Ars Technica (24 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы February 7, 2021. Праверана September 11, 2020.
  12. Welch. YouTube Music will now come preinstalled on Android devices (англ.). The Verge (27 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы September 24, 2020. Праверана October 8, 2019.
  13. YouTube Music will be preinstalled on Android 10 and new Android 9 devices (англ.). TechCrunch (27 верасня 2019). Архівавана з першакрыніцы October 8, 2019. Праверана October 8, 2019.
  14. Welch. YouTube Music can finally import your library and uploads from Google Play Music (англ.). The Verge (12 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы October 18, 2020. Праверана May 15, 2020.
  15. Al-Heeti. YouTube Music now lets you pre-save albums (англ.). CNET. Архівавана з першакрыніцы August 11, 2020. Праверана June 12, 2020.
  16. YouTube Music will let you make your own custom radio stations / You. The Verge (21 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы February 23, 2023. Праверана February 23, 2023.
  17. With 'Radio Builder', create your own custom station on YouTube Music: All you need to know. Hindustan Times (23 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы February 23, 2023. Праверана February 23, 2023.
  18. YouTube Music launches 'Radio Builder' feature, allowing users to create custom stations based on favorite artists. Business Insider (22 лютага 2023). Архівавана з першакрыніцы February 23, 2023. Праверана February 23, 2023.
  19. Malik. YouTube Music officially rolls out podcasts for listeners in the US (англ.). TechCrunch (27 красавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы April 27, 2023. Праверана 27 красавіка 2023.