Zilog Z80

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Z80 — 8-бітавы мікрапрацэсар кампаніі «За́йлаг». Самы распаўсюджаны 8-бітавы мікрапрацэсар 1980-х гг. у Еўропе; аснова папулярных канструкцый персанальных камп'ютараў «Амстрад», «Спектрум», «Рабатрон», MSX і інш. Перамог на рынку свайго папярэдніка, Інтэл 8080 і яго развіццё, 8085, значна аслабіў рынкавыя пазіцыі канструкцый серый 6500 і 6800 (напр., у камп'ютарах «Атары», «Камадор», «Эпл»). У пач. 1980-х гг. камп'ютары на аснове Z80 спрычыніліся да ўзяцця значнай долі рынку аперацыйных сістэм сістэмай CP/M. Пад канец 1980-х гг. Z80, разам з іншымі 8-бітавымі канструкцыямі, быў пераможаны 16-бітавымі працэсарамі «Матаролы» і «Intelа».

Гл. таксама: Федэрыка Фагін, «Зайлаг».

Канструкцыя выкананая паводле тэхналогіі NMOS, утрымлівае каля 8500 транзістараў. Корпус DIL 40. Сістэма каманд улучае 158 каманд, у т.л., поўны набор каманд 8080 (у змененым сінтаксісе). Непасрэдна адрасуецца 64 Кб аператыўнай памяці. Мікрапрацэсар быў абсталяваны ўбудаванымі прыстасаваннямі асвяжэння (рэгенерацыі) дынамічнай памяці і дапаўняўся шэрагам сумяшчальных кантролераў перыферыйных прылад (паслядоўны і паралельны інтэрфейсы ўводу-вываду, таймер, просты доступ у памяць).

Выпускаўся ў 4-х арыгінальных мадэлях, якія розніліся частатой тактавальнага сігнала: Z80 (2,5 МГц), Z80A (4 МГц), Z80B (6 МГц), Z80H (8 МГц). У ГДР выпускаўся яго функцыянальны аналаг, U880D (з частатой 2,5 МГц і 1 МГц).


Літ.:

Konrad Fedyna, Marek Mizeracki. Układy mikroprocesorowe Z80. — Wydawnictwo komunikacji i łączności : Warszawa, 1989. — 183 с.: іл. ISBN 83-206-0811-2.