Apple

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці

Каардынаты: 37°19′55″ пн. ш. 122°01′47″ з. д. / 37.331944° пн. ш. 122.029722° з. д. (G) (O) (Я)

Apple Inc.
Тып

Публічная кампанія

Лістынг на біржы

NASDAQ: AAPL

Дэвіз кампаніі

Think different

Год заснавання

1976

Заснавальнікі

Стыў Джобс, Стыў Возняк, Рональд Уэйн[1]

Размяшчэнне

Злучаныя Штаты Амерыкі Куперціна, ЗША

Ключавыя фігуры

Цім Кук (CEO)[2]

Галіна

Электроніка, інфармацыйныя тэхналогіі

Прадукцыя

Персанальныя і планшэтныя камп'ютары, мабільныя тэлефоны, аўдыёплэеры, праграмнае забеспячэнне

Абарот

$65,23 млрд (2010 падатковы год)

Чысты прыбытак

$14,01 млрд (2010 падатковы год)

Колькасць супрацоўнікаў

46,6 тыс. (2010 год)

Сайт

apple.com

Apple Inc. (ˌæp(ə)lˌɪŋk, «Эпл») — амерыканская карпарацыя, вытворца персанальных і планшэтных камп'ютараў, аўдыёплэераў, тэлефонаў, праграмнага забеспячэння. Адзін з піянераў у вобласці персанальных камп'ютараў[3] і сучасных шматзадачных аперацыйных сістэм з графічным інтэрфейсам. Штаб-кватэра — у Куперціна, штат Каліфорнія.

Дзякуючы інавацыйным тэхналогіям і эстэтычнаму дызайну, карпарацыя Apple стварыла ўнікальную рэпутацыю, параўнальную з культам, у індустрыі спажывецкай электронікі[4]. У маі 2011 года гандлёвая марка Apple была прызнана самым дарагім брэндам у свеце (з ацэнкай у $153,3 млрд) у рэйтынгу міжнароднага даследчага агенцтва Millward Brown[5][6][7], а напачатку жніўня 2011 года Apple стала самай дарагой кампаніяй свету па рыначнай капіталізацыі, якая на 10 жніўня склала $338,8 млрд[8].

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва фірмы паходзіць ад англ.: apple (яблык), выява яблыка выкарыстана ў лагатыпе.

Да 9 студзеня 2007 года афіцыйнай назвай карпарацыі на працягу больш 30 гадоў было «Apple Computer». Адмова ад слова «Computer» у назве дэманструе змену асноўнага фокусу карпарацыі з традыцыйнага для яе рынка камп'ютарнай тэхнікі на рынак бытавой электронікі.

  • Імя Apple Джобс прапанаваў з-за таго, што ў гэтым выпадку тэлефонны нумар фірмы ішоў у тэлефонным даведніку прама перад «Atari».[9]
  • «Macintosh» — сорт яблыкаў, які прадаваўся ў ЗША — любімы сорт яблыкаў Джэфа Раскіна, які быў кіраўніком і распрацоўшчыкам праекта Macintosh перад тым, як гэту пасаду заняў Стыў Джобс.

Зноскі

  1. Linzmayer, Ronald W. (1999). Apple Confidential: The Real Story of Apple Computer, Inc.. No Starch Press. http://extras.denverpost.com/books/chap0411h.htm. 
  2. Стыў Джобс пакінуў пост гендырэктара Apple. Lenta.ru. Праверана 25 жніўня 2011.
  3. Знакомьтесь: компьютер // Под ред. В. М. Курочкина. — М.: Мир, 1989. ISBN 5-03-001147-1
  4. MacNN Staff Apple, Google tops in loyalty survey. Macnn News. MNM Media, LLC (2006-06-11). Праверана 19 мая 2010.
  5. Kim Peterson. Apple now world's most valuable brand- MSN Money. // money.msn.com. Праверана 15 мая 2011.
  6. Ian Paul Apple Ousts Google as Top Tech Brand. // pcworld.com. Праверана 15 мая 2011.
  7. Евгений Берлин. Не только углеводороды. // expert.ru. Праверана 15 мая 2011.
  8. Олег Сальманов, Александр Силонов. Apple паўтарыла поспех Microsoft и Cisco Systems. // vedomosti.ru. Праверана 11 жніўня 2011.
  9. Знакомьтесь: компьютер. Пер. с англ. Под ред. и с предисл. В. М. Курочкина. — М.: Мир, 1989. — 240 с, ил. ISBN 5-03-001147-1

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Ключавыя людзі Apple Шаблон:Гісторыя Mac OS