Алена Ярмаловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Алена Ярмаловіч
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 21 снежня 1975(1975-12-21) (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца, сцэнарыст

Алена Ярмаловіч (21 снежня 1975, Талдыкарган, Казахстан) — беларуская рускамоўная паэтэса і аўтар песень, сцэнарыст[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Алена Ярмаловіч нарадзілася 21 снежня 1975 года ў горадзе Талды-Курган, Казахстан. Мае дзве вышэйшыя адукацыі — музычная (тэорыя музыкі) і псіхалагічная. У 1998 скончыла Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Машэрава (кафедра музыкі).

Прыняла ўдзел у фотасесіі ў якасці мадэлі да календара на 2011 год у праекце ТАА «Іксэлент» «Сумленная Жаночая Песня». Выдавецтва абрала для календара 12 прыгожых беларускіх пісьменніц, па адной на месяц. Пост Алены Ярмаловіч размясціўся на месяц «Красавік»[2].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Піша вершы на рускай мове (ёсць і на англійскай[3]), а таксама сцэнарыі да дзіцячых мюзіклаў і фільмаў. З’яўляецца заснавальніцай і сааўтарам музычнага праекта «Tanin Jazz». Вядзе свой музычны праект «Сінонімы», сумесна з сааўтарамі ў Германіі.

Зборнік яе вершаў «Асцярожна, далей каханне» (2007 год) атрымаў высокую ацэнку ад крытыкаў і чытачоў[4].

Песня на яе словы ў выкананні Валерыя Дайнэкі гучыць у фільме Сляды апосталаў. Аўтар саўндтрэка да фільма «Розыгрыш» (студыя Паўла Лунгіна)[5]. Піша песні для ўсіх трох сезонаў «Акадэміі талентаў» на тэлеканале АНТ; у 2014 годзе з яе песняй на Акадэміі перамог Улад Чыжыкаў. Алена Ярмаловіч піша песні для ЕВЫ, Вольгі Плотнікавай, для групы «Лас Вегас», Вольгі Барабаншчыкавай, Ірыны Ітэйры, для праекта «Tanin Jazz», «Atlantica», «Open Space», Аляксандра Саладухі, Леўша Любіча, Фелікса Луцкага і шматлікіх іншых выканаўцаў (у тым ліку расійскіх)[5][6]. Песня «Я ўзлятаю» на яе словы ў выкананні Валерыі Зверавай у 2014 годзе увайшла ў Belarus TOP 50, атрымаўшы 5-е месца[7].

Аўтар сцэнарыя дзіцячага мюзікла «Вінкс» (Масква) і серыяла «Добрыя людзі»[8].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Вонкавыя відэафайлы
Узнагароджанне Нацыянальнай музычнай прэміяй «Ліра» у намінацыі «Лепшы аўтар слоў»
  • 2012 г. — па выніках конкурсу «Самая стыльная беларуска», праводзімага беларускім парталам Velvet.by, атрымала 3-е месца[9][10].
  • 2013 г. — на ўручэнні «Нацыянальнай музычнай прэміі» (якой займаецца Міністэрства культуры) песня «Сляды апосталаў» (з аднайменнага фільма) на словы Алены Ярмаловіч была прызнана лепшай песняй для кіно[11][12].
  • 2014 г. — на праекце «Акадэміі талентаў» на тэлеканале АНТ песня на яе словы ў выкананні Улада Чыжыкава атрымала 1-е месца[6].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • «Асцярожна, далей каханне» (руск.: «Осторожно, дальше любовь», 2007 год, зборнік вершаў);
  • «Татуіроўкі на памяці» (руск.: «Татуировки на памяти», зборнік вершаў);
  • «Гулівер_і_Я» (руск.: «Гулливер_и_Я», зборнік вершаў для дзяцей);
  • «WINX» (дзіцячы мюзікл, Масква);
  • «Пакліч мяне ў госці, калі ласка» (руск.: «Позови меня в гости, пожалуйста...», 2012 год, зборнік вершаў[14]).

У зборніках з іншымі аўтарамі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Елена Ярмолович (руск.). выдавецтва «Союз Писателей». Праверана 18 жніўня 2012.
  2. Ганна Снежкіна. Белорусские писательницы поделились хорошими днями на 2011 год (фото) (руск.)(недаступная спасылка). сайт газеты "Салідарнасць" (27 снежня 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 23 снежня 2011.
  3. Елена Ярмолович (руск.). Стихи.ру. Праверана 23 снежня 2011.
  4. Судья этой недели: Елена Ярмолович (руск.)(недаступная спасылка). Открытие 2-го тура Graffiti Open Music Fest 20 апреля! (18 красавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 сакавіка 2012. Праверана 23 снежня 2011.
  5. а б Егорченко Д.. Белорусские музыканты предпочитают экономить на поэтах. Аргументы и Факты (в Беларуси) (15 сакавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 24 снежня 2014.
  6. а б С. Давидович, А. Булатая. Кухня Елены Ярмолович (4 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 24 жніўня 2014. Праверана 24 снежня 2014.
  7. Belarus TOP 50. АНТ. Архівавана з першакрыніцы 12 лістапада 2014. Праверана 24 снежня 2014.
  8. А. Нестеров. Образование поэта – жизнь. Навінавы партал Віцебску «Про Витебск» (2 верасня 2014). Архівавана з першакрыніцы 19 ліпеня 2014. Праверана 24 снежня 2014.
  9. Падгорная А.. Самая стильная белоруска (руск.) (11 чэрвеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2013. Праверана 18 лістапада 2013.
  10. Скрабоўская А.. Елена Ярмолович. Стильной может быть каждая... (руск.). Красота, мода. WomanCafe.net (22 ліпеня 2012). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2014. Праверана 18 лістапада 2013.
  11. Прэмія Мінкульта. Культура. Хартыя'97 (17 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 22 снежня 2013. Праверана 17 снежня 2013.
  12. Ускоў Ю.. Міністэрства культуры абрала найлепшую песню года. Музыка. Наша ніва (17 снежня 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 снежня 2013. Праверана 17 снежня 2013.
  13. Лучшим исполнителем по версии национальной премии «Лира» признан Тео (руск.) (2 лютага 2015). Праверана 28 студзеня 2015.
  14. Позови меня в гости, пожалуйста... (руск.). Поэзия. ozon.ru. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 25 верасня 2013.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]