Наша ніва (1991)
«Наша Ніва» — штотыднёвая беларуская газета. Выходзіць ў серады.
Трэцяя газета з такою назвай (гл. таксама «Наша ніва (1906)», «Наша ніва (1920)»). Заснавана ў траўні 1991 года ў Вільні. Першым галоўным рэдактарам быў Сяргей Дубавец. Галоўны рэдактар — Андрэй Дынько (ад 2000 года). Газета прэтэндуе на пераемнасць і тоеснасць з газетай «Наша ніва», якая выходзіла ў Вільні ў пач. 20 ст.
Ад 2002 году аб'ём газеты павялічваецца з 12 да 16 старонак, ад 2005 года — да 24-х. У лістападзе 2005 «Наша Ніва» была выдаленая з каталогу падпіскі РУП «Белпошта». З таго часу распаўсюджваецца намаганнямі ўласнай службы дастаўкі ды пераходзіць у кішэнны фармат і павялічвае колькасць старонак да 48-мі[1]. У снежні 2008 года ўлады Беларусі ізноў дазволілі распаўсюд газеты ў дзяржаўнай сетцы «Саюздрук». Першы з такіх нумароў выйшаў у колеры і меў абвешчаны тыраж 5126 асобнікаў.
Ад заснавання і да № 595 (45) за 4 снежня 2008 года газета друкавалася «тарашкевіцай»[2]. Аднак, на сайце газеты перадрук паведамленняў беларускіх інфармацыйных агенцтваў ды артыкулаў з іншых беларускамоўных выданняў на беларускай літаратурнай мове размяшчаўся і раней. Выкарыстанне газетай старога правапісу сталася падставай для дыскусіяў як сярод аўтараў НН[3], так і сярод чытачоў інтэрнэт-версіі газеты[4] ў сувязі з абавязковым пераводам выдання з 1 верасня 2010 года на новы правапіс паводле Закона аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі[5]. У 2007 годзе заснавальнік газеты ды першы яе рэдактар Сяргей Дубавец прызнаў ранейшую правільнасць[6], але далейшую бесперспектыўнасць выбару газеты на карысць тарашкевіцы[7].
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Пра газэту «Наша Ніва»// Наша Ніва — Дата доступу: 14 верасня 2008
- ↑ Каментар рэдакцыі// Наша Ніва. № 45 (595) 4 снежня 2008. Старонка 2. ISSN 1819—1614
- ↑ Андрэй Дынько. Некалькі заўваг да дыскусіі аб пераходзе на адзіны правапіс// Наша Ніва. № 35 (537) 27 верасня 2007. Старонкі 32-33.
- ↑ Віталь Тарас. Пара прыйсьці да аднаго правапісу// Наша Ніва. 29 жніўня 2007
- ↑ Зьміцер Саўка. Заканадаўчая гара супраць мякказначнай мышы// Наша Ніва. № 8 (558) 28 лютага 2008. Старонка 27.
- ↑ Сяргей Дубавец. Ганс вялікі і Ганс малы// Наша Ніва. № 33 (535) 6 верасня 2007. Старонкі 4-5.
- ↑ Іван Сай. Sorry-sorry// Наша Ніва. 25 верасня 2007
Спасылкі [правіць]
- http://www.nn.by — Афіцыйны сайт «Нашай Нівы»
- http://txt.knihi.com/nn/ — Архіў газеты на эл.рэсурсе knihi.com