Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (Мінкульт) |
|
|---|---|
| Эмблема Міністэрства культуры | |
| Агульная інфармацыя | |
| Дата стварэння | 25 жніўня 1991 |
| Папярэдняе ведамства | Міністэрства культуры і друку |
| Вышэйстаячае ведамства | Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь |
| Штаб-кватэра | 220004, Мінск, пр. Пераможцаў, 11 |
| Гадавы бюджэт | 230,8 млрд рублёў[1] (2009) |
| Міністр | Барыс Святлоў |
| Першы намеснік | Уладзімір Карачэўскі |
| Намеснікі | Віктар Кураш[2] |
| Падведамныя органы | Мінскрэстаўрацыя Белпрамкультура |
| Сайт | |
| www.kultura.by | |
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь (Мінкульт Беларусі) — ведамства ўрада Беларусі, упаўнаважанае ажыццяўляць парадкаванне мастацтва. Міністр культуры прызначаецца і здымаецца з пасады прэзідэнтам. З 10 снежня 2012 года пасаду міністра займае Барыс Святлоў.
Змест |
Гісторыя [правіць]
Пасля здабыцця Беларуссю незалежнасці 25 жніўня 1991 года Міністэрства культуры больш як 14 год працягвала кіравацца Пастановай Савета міністраў БССР ад 12 лютага 1970 г. № 37. 9 жніўня 1996 года ўрад ухваліў Пастанову № 525 аб новай уставе міністэрства, паводле якой прэзідэнт упершыню ўпаўнаважваўся прызначаць і вызваляць ад пасады міністра[3].
Структура [правіць]
- Цэнтральны апарат — 7 управаў, 4 аддзелы і адзін дэпартамент[4];
- 7 управаў выканаўчых камітэтаў вобласцяў і Мінска;
- Прадпрыемствы «Тэатральныя майстэрні», «Мінскрэстаўрацыя», «Віцебскрэстаўрацыя», «Праектрэстаўрацыя», «Аб'яднаная дырэкцыя аб'ектаў, якія будуюцца», «Светакон», «Белпрамкультура» (Гомель), «Аўтабаза Мінкультуры», «энтр музеязнаўчых, аздабленчых і даследчых работ», а таксама выдавецтва «Культура і мастацтва»;
- Музеі — мастацкі музей, музей гісторыі і культуры Беларусі, «музей-запаведнік Нясвіж», музей Вялікай Айчыннай вайны, Брэсцкая крэпасць, музеі Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча і Петруся Броўкі, музей гісторыі беларускай літаратуры, музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Беларусі, музей народнай архітэктуры і побыту;
- Тэатры — оперы і балета, Віцебскі драматычны, драматычны тэатр імя Горкага, беларускай драматургіі, Маладзёжны тэатр эстрады;
- Установы мастацтва — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў, акадэмія музыкі і гімназія-каледж пры ёй, акадэмія мастацтваў, Мінскае мастацкае вучылішча імя Аляксея Глебава;
- Нацыянальная бібліятэка[5].
Міністры [правіць]
- Анатоль Бутэвіч (1994-1996)— міністр культуры і друку
- Аляксандр Сасноўкі (1996-2000)
- Леанід Гуляка (2000-2005)
- Уладзімір Матвяйчук (2005-2009)
- Павел Латушка (2009-2012)
- Барыс Святлоў (з 2012)
Зноскі
- ↑ Закон Рэспублікі Беларусь аб рэспубліканскім каштарысе на 2009 год — Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал Рэспублікі Беларусь.
- ↑ Кантакты, прыём грамадзян, выдача даведак — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- ↑ Пастанова Кабінета міністраў ад 9 жніўня 1996 г. № 525.
- ↑ Будова цэнтральнага апарату Міністэрства культуры — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
- ↑ Будова кіравання галіною культуры (Пералік дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь) — Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
Спасылкі [правіць]
| Гэта пачатак артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
| Выканаўчая ўлада Беларусі | |
|---|---|
| Міністэрствы | абароны • адукацыі • архітэктуры і будаўніцтва • аховы здароўя • гандлю • жыллёва-камунальнай гаспадаркі • замежных спраў • інфармацыі • культуры • лясной гаспадаркі • па надзвычайных сітуацыях • па падатках і зборах • прамысловасці • працы і сацыяльнай абароны • прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя • сельскай гаспадаркі і харчавання • спорту і турызму • сувязі і інфарматызацыі • транспарту і камунікацый • унутраных спраў • фінансаў • эканомікі • энергетыкі • юстыцыі |
| Дзяржаўныя камітэты | ваенна-прамысловы • дзяржаўнага кантролю • дзяржаўнай бяспекі • мытны • па маёмасці • памежны • па навуцы і тэхналогіях • па стандартызацыі • статыстычны |