З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Жыль Дзюсеп (фр.: Gilles Duceppe; нар. 22 ліпеня 1947, Манрэаль) — канадскі палітык, лідар апазіцыйнага Квебекскага блоку, мэтай якога з’яўляецца аддзяленне правінцыі Квебек ад Канады. У ніжняй палаце канадскага парламенту, Дзюсеп прадстаўляе акругу Лар’е-Сент-Мары (правінцыя Квебек) з 1990.
Жыль Дзюсеп мае ступень бакалаўра. Перад тым, як стаць членам Квебекскага блоку, Дзюсеп з’яўляўся членам Канадскай камуністычнай партыі рабочых і працаваў санітарам у шпіталі.
Зноскі
- ↑ Gilles Duceppe // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Gilles Duceppe // Library of Parliament — 1876. Праверана 9 кастрычніка 2017.