Перайсці да зместу

Алеся (праходчы комплекс): Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
новы
(Няма розніцы)

Версія ад 14:49, 15 кастрычніка 2020

Алеся шчытавы праходчы комплекс  (укр.), які з лютага 2016 года выкарыстоўваецца на будаўніцтве Мінскага метрапалітэну. Маса танэлепраходчага шчыта — 550 тон, даўжыня — 94 метры[1].

Гісторыя

Шчыт быў набыты ў Францыі ў снежні 2015 года[2] за 11 мільёнаў долараў і з лютага 2016 года выкарыстоўваецца на будаўніцтве метрапалітэну. Ён можа праходзіць за месяц да 300 метраў, ствараючы тунэль і адразу мацуючы яго сценкі, але з-за тэхнічных асаблівасцяў грунтоў і іншых складанасцяў падчас праходкі  (укр.) часам хуткасць падае ў 2-3 разы[3].

Штат абслугоўвання «Алесі» — 15 чалавек[2].

Праца

Аўтаматызаваны механізаваны шчыт перасоўваецца па тунэлі, які сам жа і стварае. Наперадзе — ротар з разцамі. Ён круціцца, да яго пад ціскам падаюць адмысловую вадкасць, якая разрэджвае грунт. Зрэзаная парода паступае на стужачны транспарцёр  (руск.), а потым — у ваганеткі. Пакуль дызелевоз адвозіць яе на адгрузку, на адмысловых калясках падаюцца бетонныя цюбінгі  (руск.) для мантажу чарговага кольца. Спецыяльны механізм збірае кольца, залівае бетонам і ўшчыльняе[2].

Усім працэсам кіруе аператар, гледзячы ў маніторы. Ён сядзіць у спецыяльнай кабіне — яна знаходзіцца ўнутры «Алесі»[2].

Зноскі