Ваганетка
Ваганетка | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
![]() |

Вагане́тка[1] — адкрыты вагон малой ёмістасці (0,5—6 м³), прызначаны для перавозкі грузаў, які перамяшчаецца па вузкакалейнай чыгунцы (па тэрыторыі прамысловых прадпрыемстваў, у прыватнасці, на шахтах і рудніках, на будаўнічых пляцоўках).
Ваганеткі выкарыстоўваюцца для перавозкі грузаў (а часам і людзей) на невялікія адлегласці. Перасоўваюцца з дапамогай лакаматываў, самакатам па ўхілах або самаходам.
Па прызначэнні ваганеткі падзяляюць на грузавыя, пасажырскія і спецыяльныя. Грузавая ваганетка складаецца з кузава, рамы, буфераў і прычапных прыстасаванняў. Адрозніваюць наступныя асноўныя віды грузавых ваганетак:
- з глухім неперакульваемым або перакульваемым кузавам;
- з адкідным дном;
- з адкідным бортам.
Найбольш распаўсюджанымі з’яўляюцца грузавыя ваганеткі з глухім неперакульваемым кузавам ёмістасцю да 4,2 м³ — для вугалю, і да 9,5 м³ — для руды. У каляровай металургіі і пры геалагічных разведачных работах выкарыстоўваюць ваганеткі ёмістасцю 0,35—1 м³ з глухім перакульваемым кузавам.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вагане́тка // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 428. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Вагане́тка // Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5-ці т / АН БССР, Інстытут мовазнаўства імя Я. Коласа. — Мн.: Галоўная рэдакцыя Беларус. Сав. Энцыклапедыі, 1977. — Т. 1: А — В / [рэдактар М. П. Лобан]. — С. 447. — 604 с.
- Вагоне́тка / Пархоменко А. А. // Т. 4. Брасос — Веш. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — С. 228. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ваганетка