Беларускі саюз дызайнераў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 04:36, 15 жніўня 2017, аўтар CommonsDelinker (размовы | уклад) (Removing Белорусские_делегаты.jpg, it has been deleted from Commons by Érico because: No permission since 7 August 2017.)
Беларускі саюз дызайнераў
Дата заснавання 1987
Тып Рэспубліканская творчая грамадская арганізацыя
Колькасць удзельнікаў каля 700
Старшыня Дзмітрый Сурскі
Сайт unid.by

Беларускі саю́з дыза́йнераў («БСД») — грамадская арганізацыя, уваходзіць у Асацыяцыю грамадскіх аб'яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў»[1]. Аб'ядноўвае спецыялістаў прамысловага і графічнага дызайна, праектавання малых формаў, інтэр'ераў, абсталявання, арт-дызайна, мадэльераў, педагогаў, тэарэтыкаў дызайна. Старшыня арганізацыі — Дзімітрый Сурскі[2].

Гісторыя

3 красавіка 1987 года ў маскоўскім Доме Саюзаў адбыўся ўстаноўчы з'езд Саюза Дызайнераў СССР[3], на якім прысутнічалі 25 беларускіх дэлегатаў, чацвёра з якіх былі абраны ў праўленне СД СССР. 14 снежня 1987 года на ўстаноўчым з'ездзе ў Мінску быў створаны Саюз дызайнераў БССР, спадкаемцам якога з'яўляецца Беларускі саюз дызайнераў.


У склад сакратарыята былі абраныя 8 чалавек:

  • Булгакаў В. В. — галоўны мастацкі кіраўнік Беларускага рэспубліканскага Дома мадэляў;
  • Бартлаў В. Э. — член кааператыва;
  • Герасіменка І. Я., Паланевіч С. Ф., Саркісаў С. В. — заг. сектараў Беларускага філіяла УНІІТЭ;
  • Грыбаў Н. Н. — мастак-канструктар «Мінскпраекта»;
  • Макарэвіч Н. В. — галоўны мастак-канструктар «Мінскпраектмэблі»;
  • Чарнышоў А. В. — заг. кафедрай прамысловага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ;
  • Аляксандр Георгіевіч Длатоўскі — першы старшыня Саюза.

А. Г. Длатоўскі двойчы абіраўся старшынёй Союза, паралельна кіраваў Беларускім інстытутам дызайна (зараз Нацыянальны дызайн-цэнтр).

У 1995 годзе старшынёй саюза быў абраны Дзімітрый Алегавіч Сурскі. У наш час колькасць сябраў арганізацыі каля 700 чалавек.

Сябры Саюза неаднаразова атрымоўвалі высокія ўзнагароды:

  • Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — 7 разоў.
  • Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» — 2 разы.
  • Гран-пры нацыянальнага фестывалю моды і авангарднага мастацтва «Мамонт» — 7 разоў.
  • Залаты медаль на міжнародным кірмашы — аўтамабілю МАЗ-54 (г. Плоўдзіў, Балгарыя) — 1985 г.
  • Гран-пры XI Міжнароднага біенале плаката ў Польшчы атрымалі Сяргей Войчанка, Уладзімір Цэслер, Андрэй Шэлюта — 1986 г.
  • Гран-пры і залаты медаль на міжнародным конкурсе плаката «Почему голод, почему нищета» ў Нью-Йорку атрымаў Сяргей Еўлампіеў — 1987 г.

і інш.

Дзейнасць

Выдавецкія праекты

  • Часопіс-альманах «PRO-дизайн» (з 2001);
  • Даведнік «Белорусский союз дизайнеров» (1998);
  • Даведнік «Знак. Логотип» (2000, 2009)[4][5];
  • Даведнік «Кто есть кто. Дизайн внутри и снаружи» (2008)[6].

Выставачныя праекты

  • Выстаўка «Праект стагоддзя» — 1999;
  • Выстаўка італьянскага дызайна, сумесна з пасольствам Італіі — 2001[7];
  • Выстаўка «Унікальная краіна. Італія, фатаграфіі 1900—2000 гг.» — 2002[8][9];
  • Выстаўка «Дызайн-Біржа» (з 2008 года — «Дызайн-фармат») сумесна з Нацыянальным выставачным цэнтрам «Белэкспа» — 2003[10];
  • Выстаўка швейных машын «Няскончаная п'еса для механічнага шыла» сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем — лістапад 2010 — студзень 2011[11];
  • Выстаўка «Back in BSSR/Зноў у БССР», Мінск, 2014 г.[12]
  • Выстаўка «Пастулат», Мінск, 2012 г., 2014 г.2012[13]
  • Выстаўка «Ліхтарт» — 2014, 2015[14][15];
  • Праэкт «Рэчы беларускія» — 2015[16].

Калекцыя беларускага плаката

У 1999 годзе адбылася выстаўка беларускага плаката. Яе падрыхтоўчы перыяд склаў амаль тры гады. Акрамя калекцыі плаката Беларускага союза дызайнераў таксама дэманстраваліся рарытэты, прадстаўленыя прыватнымі калекцыянерамі і самімі мастакамі.

У 2008—2009 гг. праводзілася перасоўная выстаўка плаката «Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі». Яна праходзіла ў Варшаве[17], Берліне[18], Дрэздзене[19], Бруселі, Трыесце, Гранарола, Тулузе. У экспазіцыю былі ўключаны 43 найбольш яскравыя работы беларускіх плакатыстаў 1970—2000-х, у якіх адлюстраваліся сацыяльна-палітычныя трансфармацыі кожнага перыяда часу, у тым ліку сацыяльны феномен «Homo Sovieticus».

Спасылкі

Зноскі

  1. Председателем Белорусской конфедерации творческих союзов избран Борис Светлов (руск.). Белорусское телеграфное агентство (17 лютага 2012). Праверана 22 красавіка 2016.
  2. АО ИД «Комсомольская правда». Глава Союза дизайнеров Беларуси Дмитрий СУРСКИЙ:. АО ИД «Комсомольская правда». Праверана 22 красавіка 2016.
  3. http://www.copyrus.org/partners/soyuz-dizajnerov-moskvyi.html
  4. Знак-логотип - Знак-логотип - Дизайн - Срез - pARTal.by. www.partal.by. Праверана 22 красавіка 2016.
  5. «Знаковое» событие в белорусском графическом дизайне!. ... / 04.09 - pARTal.by. partal.by. Праверана 22 красавіка 2016.
  6. Теперь ясно Кто есть Кто... внутри и снаружи!!!. Marketing.by. Праверана 22 красавіка 2016.
  7. БДГ. Итальянский дизайн и через десять лет -- самый современный (20 верасня 2001).
  8. БДГ. В Минске открылась выставка итальянской фотографии (27 лістапада 2002).
  9. "Уникальная страна Италия" в Минске.. Travel.ru. Праверана 22 красавіка 2016.
  10. "Дизайн-биржа" продолжается | БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ. naviny.by. Праверана 22 красавіка 2016.
  11. Неоконченная пьеса для механического шила | Информационно-справочный портал Беларуси - interfax.by. www.interfax.by. Праверана 22 красавіка 2016.
  12. http://citydog.by/post/fotootchet-back-to-bssr/
  13. Табурет — это непросто. tv.sb.by. Праверана 23 красавіка 2016.
  14. Выставка «Лихтарт» - дизайнерские светильники, фонари и лампы, Белорусский союз дизайнеров | Информационно-справочный портал Беларуси - interfax.by. www.interfax.by. Праверана 22 красавіка 2016.
  15. Выставку необычных светильников готовит Белорусский союз дизайнеров. minsknews.by. Праверана 22 красавіка 2016.
  16. Новый проект Союза дизайнеров посвящён уникальным предметам белорусского быта. www.sb.by. Праверана 22 красавіка 2016.
  17. У Варшаве адкрылася выстава: Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі. Офіс за дэмакратычную Беларусь. Праверана 22 красавіка 2016.
  18. БелаПАН. У берлінскай галерэі адкрываецца выстава постсавецкага мастацтва плаката Беларусі. by.belapan.by. Праверана 22 красавіка 2016.
  19. БелаПАН. У Дрэздэне прадстаўлена постсавецкае мастацтва плаката Беларусі. by.belapan.by. Праверана 22 красавіка 2016.

Шаблон:Грамадскія арганізацыі Беларусі