Сяргей Валянцінавіч Войчанка
Сяргей Валянцінавіч Войчанка | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 15 лістапада 1955 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 2004 (49 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак, фатограф, дызайнер |
Вучоба | |
Член у | |
![]() |
Сяргей Валянцінавіч Войчанка (15 лістапада 1955, Марыупаль — 9 снежня 2004) — беларускі мастак-графік, жывапісец, скульптар, дызайнер.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і марака. У 4-гадовым узросце разам з бацькамі пераехаў у Мінск, дзе жылі матчыны сваякі. У 1969 годзе паступіў на аддзяленне скульптуры ў мастацкую школу, якую скончыў у 1974 годзе. У 1975 годзе паступіў на факультэт дызайну Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, дзе пазнаёміўся са сваім суаўтарам Уладзімірам Цэслерам (працуюць разам з 1978 года), у 1984 годзе абараніў дыплом серыяй плакатаў «История Минска».
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар плакатаў «Нержавеющий Сталин», «1939, начало войны в Польше», «Карл Маркс 1990-х», «Афганистан», «Good morning, Belarus!», «От международного года мира — к миру без войн и оружия», «Война несет людям…», «Афган, Forbidden Fruit», «Contemporary art+centre „VITA NOWA“», Made in NEW RUSSIA, «Эх, в яблочко…». Аўтар мастацкага афармлення шэрагу выданняў[1].
Атрымаў больш 40 узнагарод міжнародных конкурсаў, біенале і фестываляў плакату. Плакат «Вудсток. 30 лет. — Levi`s» зберагаецца ў калекцыі Луўра.
Персанальныя выстаўкі
[правіць | правіць зыходнік]- 2000: Дзяржаўны Рускі музей, «Владимир Цеслер и Сергей Войченко. Проект века (двенадцать из XX)»[2]
- 2004: Манмартр, Парыж
- 2008: Самара, галерэя «Вавилон»[3]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- О студии // Артдизайнстудия Цеслер & Войченко
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Артдызайнстудыя Цэслер & Войчанка Архівавана 3 жніўня 2008. (англ.) (руск.)
- Войчанка С. В. // Беларускі плакат Архівавана 3 чэрвеня 2023.
- Нарадзіліся 15 лістапада
- Нарадзіліся ў 1955 годзе
- Нарадзіліся ў Марыупалі
- Памерлі 9 снежня
- Памерлі ў 2004 годзе
- Памерлі ў Мінску
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
- Члены Беларускага саюза дызайнераў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Графікі СССР
- Графікі Беларусі
- Графікі паводле алфавіта
- Скульптары СССР
- Скульптары Беларусі
- Скульптары паводле алфавіта
- Мастакі Беларусі
- Дызайнеры СССР
- Дызайнеры Беларусі