Перайсці да зместу

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
(БДАМ)
альтэрн.: Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў
Выява лагатыпа
Міжнародная назва Belarusian State Academy of Arts
Ранейшыя назвы Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут, Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут, Беларуская акадэмія мастацтваў
Заснаваны 1945
Рэарганізаваны 1953, 1991
Тып Дзяржаўная
Рэктар Міхаіл Рыгоравіч Баразна
Студэнты 1353
Магістратура 37
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Рэспубліка Беларусь, Мінск
Юрыдычны адрас 220012, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 81
Сайт bdam.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў — вышэйшая навучальная ўстанова ў г. Мінску. Рыхтуе спецыялістаў у галіне тэатральнага, выяўленчага, дэкаратыўна-прыкладнога, кіна-, тэлемастацтва і іншых відаў экранных мастацтваў і дызайну.

Двор Акадэміі мастацтваў

У 1945 годзе па распараджэнні Савета народных камісараў СССР № 9971-р ад 29 чэрвеня 1945 г. Саўнаркаму Беларускай ССР і Камітэту па справах мастацтваў пры Саўнаркаме СССР дазволена арганізаваць у 1945 годзе ў г. Мінску тэатральны інстытут з кантынгентам прыёму на першы курс 90 навучэнцаў. Пастановай Савета Народных Камісараў Беларускай ССР № 1217 ад 20 жніўня 1945 г. быў арганізаваны Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут. 12 лістапада 1945 года 27 студэнтаў акцёрскага аддзялення прыступілі да заняткаў у памяшканні Мінскага педагагічнага інстытута. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск акцёраў драматычнага тэатра.

У 1953 годзе Пастановай Бюро ЦК КП(б)Б № 155 ад 28 красавіка 1952 года Беларускі дзяржаўны тэатральны інстытут рэарганізаваны ў Беларускі дзяржаўны мастацкі інстытут. Па загадзе Міністэрства культуры СССР № 1359 ад 28.07.1953 з 1 верасня 1953 адкрываецца мастацкі факультэт са спецыяльнасцямі «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура» (першы выпуск спецыялістаў па названых спецыяльнасцях адбыўся ў 1959 годзе). Былі створаны кафедры графікі, выяўленчага мастацтва, скульптуры. У 1956 годзе на мастацкім факультэце адкрыта спецыяльнасць «Тэатральна-дэкарацыйнае мастацтва» (першы выпуск адбыўся ў 1962 годзе), у гэтым жа годзе створана кафедра рэжысуры.

У 1957 годзе арганізавана кафедра акадэмічнага малюнка, а таксама ў выніку рэарганізацыі кафедры выяўленчага мастацтва заснавана кафедра жывапісу.

У 1958 годзе набраны першы курс студэнтаў спецыяльнасці «Рэжысура драматычнага мастацтва» (першы выпуск адбыўся ў 1963 годзе). У 1959 годзе загадам Міністра культуры БССР № 261 ад 17.07.1959 «Аб адкрыцці рэжысёрскага факультэта пры БДТМІ і арганізацыі кафедры рэжысуры ў адпаведнасці з распараджэннем Савета Міністраў БССР № 855-р ад 8 ліпеня 1959» быў адкрыты рэжысёрскі факультэт, а таксама вячэрняе аддзяленне па спецыяльнасцях «Жывапіс», «Скульптура», «Графіка», «Тэатральна-дэкаратыўнае мастацтва».

У 1961 годзе на вячэрняе аддзяленне мастацкага факультэта набраны першы курс на новыя спецыяльнасці дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: «Кераміка», «Праектаванне інтэр’ера і мэблі», «Мастацкая апрацоўка тканін», «Манументальна-дэкаратыўны роспіс».

У 1962 годзе адкрыта завочнае аддзяленне па спецыяльнасцях «Тэатразнаўства», «Тэорыя і гісторыя замежных мастацтваў». Адкрыта аспірантура. Кафедра дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва падзелена на кафедру манументальна-дэкаратыўнага роспісу і кафедру керамікі.

У 1964 годзе на аддзяленні дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва мастацкага факультэта пачата дзённае навучанне па спецыялізацыях «Кераміка», «Праектаванне інтэр’ера і мэблі», «Мастацкая апрацоўка тканін», «Манументальна-дэкаратыўны роспіс».

У 1965 годзе была адкрыта спецыялізацыя «Мастацкае канструяванне» пры кафедры інтэр’ера і абсталявання.

У 1967 годзе пачалася падрыхтоўка мастакоў (дызайнераў) для прамысловасці. На тэатральным факультэце адкрыта спецыялізацыя «Рэжысура народнага тэатра» з вочнай і завочнай формамі навучання. Адбыўся першы выпуск мастакоў па праектаванні мэблі. Адкрыта кафедра прамысловага мастацтва.

У 1968 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Кіраўнік самадзейнага тэатральнага калектыву», адбыўся першы выпуск мастакоў па праектаванні інтэр’ера.

У 1970 годзе першы набор студэнтаў на аддзяленне мастацкай апрацоўкі металу кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

У 1971 годзе па загадзе Мінвну БССР № 528 ад 14 снежня 1970 г. з 1 студзеня 1971 гады ў БДТМІ адкрываецца тэатральны факультэт «у мэтах павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў па тэатразнаўству, рэжысёрскаму і акцёрскаму майстэрству і культурна-асветніцкай працы, а таксама паляпшэння навучальнага працэсу па гэтых спецыяльнасцях». Пачалася падрыхтоўка замежных студэнтаў.

У 1974 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Рэжысура тэлебачання».

У 1975 годзе набраны першы курс па спецыялізацыі «Акцёр тэатра лялек». Створана кафедра манументальна-дэкаратыўнага роспісу, пазней пераназваная ў кафедру манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.

У 1976 годзе па загадзе Мінвну БССР № 275 ад 22 мая 1976 г. з 1 верасня 1976 г мастацкі факультэт падзелены на мастацкі факультэт і мастацка-прамысловы факультэт.

У 1977 годзе пачалася падрыхтоўка мастакоў па спецыяльнасцях «Прамысловая графіка і ўпакоўка», «Праектаванне выставак і рэкламы» на кафедры праектавання выставак і рэкламы.

У 1980 годзе адкрыты вучэбны тэатр.

У 1985 годзе быў адкрыты музей.

У 1987 годзе быў набраны першы курс па спецыялізацыі «Акцёр тэатра лялек» (завочная форма навучання). Кафедра прамысловага мастацтва перайменаваная ў кафедру дызайну.

У 1988 годзе пры кафедры манументальна-дэкаратыўнага мастацтва створана спецыяльнасць «Праектаванне вырабаў тэкстыльнай і лёгкай прамысловасці». Кафедра праектавання выставак і рэкламы перайменаваная ў кафедру выяўленчых сродкаў агітацыі і рэкламы.

У 1989 годзе на рэжысёрскае аддзяленне тэатральнага факультэта набраны першы курс па спецыялізацыях «Рэжысура мастацкага фільма», «Рэжысура дакументальнага фільма» (вочная форма навучання), на акцёрскае аддзяленне — «Акцёр драматычнага тэатра і кіно» (завочная форма навучання).

У 1992 годзе набраны першы курс па спецыялізацыях «Рэжысура мультыплікацыйнага фільма», «Кінааператарства», «Тэлеаператарства» (завочная форма навучання), «Выяўленчае рашэнне фільма», «Мастацтвазнаўства» (вочная форма навучання).

У 1993 годзе адкрыта асістэнтура-стажыроўка. Створана кафедра мадэлявання адзення і мастацкага ткацтва. Набраны першы курс па спецыялізацыях «Гісторыя і тэорыя тэатра», «Тэлеаператарства» (вочная форма навучання), «Гукарэжысура» (завочная форма навучання).

У 1994 годзе кафедра майстэрства акцёра і кафедра рэжысуры рэарганізаваны ў адну кафедру майстэрства акцёры і рэжысуры. Створана кафедра кінатэлемастацтва. Мастацка-прамысловы факультэт перайменаваны ў факультэт дызайну. Набраны першы курс па спецыялізацыі «Тэатральна-дэкаратыўны жывапіс» (кваліфікацыя «Мастак тэатра лялек»).

У 1996 годзе на тэатральны факультэт набраны першы курс па спецыялізацыях «Акцёрскае майстэрства музычнага тэатра», «Рэжысура музычнага тэатра».

У 1997 годзе створаны аддзел выхаваўчай работы з моладдзю, а таксама рэдакцыйна-выдавецкі аддзел.

У 1998 годзе факультэт дызайну перайменаваны ў факультэт дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

У 1999 годзе кафедра майстэрства акцёра і рэжысуры рэарганізавана ў кафедру майстэрства акцёра, кафедру рэжысуры, кафедру сцэнічнай мовы і вакалу.

У 2000 годзе на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва створана кафедра малюнка, жывапісу і скульптуры.

У 2001 годзе ў Акадэміі створаны Савет па абароне дысертацый па спецыяльнасці «Дызайн і тэхнічная эстэтыка». Адкрыты падрыхтоўчыя курсы для тых, хто паступае ў БДАМ. Беларуская акадэмія мастацтваў перайменаваная ў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

У 2002 годзе на факультэце дызайну і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва створана навукова-творчая лабараторыя па камп’ютарным дызайнерскім праектаванні. Першы набор на спецыялізацыю «Тэлерэклама». Створана кафедра фізвыхавання.

У 2003 годзе створана кафедра тэорыі і гісторыі дызайну. Кафедра мадэлявання адзення і мастацкага ткацтва рэарганізавана ў кафедру касцюма і тэкстылю. Кафедра праектавання выставак і рэкламы рэарганізавана ў кафедру графічнага дызайну. Адбыліся першыя наборы на напрамкі спецыяльнасці «Дызайн (віртуальнага асяроддзя)» і «Рэжысура тэатра (эстрада)».

У 2004 годзе створана вучэбная кінавідэастудыя кафедры кінатэлемастацтва. Адкрыта дактарантура. Адкрыта магістратура па спецыяльнасцях «Мастацтвазнаўства», «Дызайн». Першы набор на спецыялізацыю «Фатаграфіка».

У 2005 годзе адкрыты факультэт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў. Адбыліся першыя наборы на спецыялізацыі «Экспазіцыйны дызайн», «Кінатэлезнаўства». Вучэбны тэатр атрымаў статус Тэатра-студыі імя Е. Міровіча. У 2007 годзе кафедра дызайну перайменаваная ў кафедру прамысловага дызайну. Адкрыта галерэя «Акадэмія». У 2008 годзе кафедра кінатэлемастацтва рэарганізавана ў кафедру рэжысуры кіно і тэлебачання і кафедру кінатэлеаператарства. Першы набор на спецыяльнасць «Манументальна-дэкаратыўнае мастацтва (рэстаўрацыя)». Створаны аддзел міжнародных сувязяў.

У 2010 годзе створаны факультэт экранных мастацтваў, навукова-даследчы аддзел, кафедра менеджменту, гісторыі і тэорыі мастацтваў. Першы набор на спецыяльнасць «Мастацтвазнаўства (кінатэлевытворчасць)». У 2011 годзе на факультэце экранных мастацтваў арганізавана кафедра гукарэжысуры[1].

Пасля масавых фальсіфікацый на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, жорсткага разгону акцый пратэстаў, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, шматлікія студэнты акадэміі падтрымалі пратэсты. 26 кастрычніка па закліку Святланы Ціханоўскай яны далучыліся да агульнанацыянальнай забастоўкі. 27 кастрычніка Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў адлічваць усіх студэнтаў і звальняць выкладчыкаў, якія прымаюць удзел у несанкцыянаваных акцыях[2].

БДАМ стала першай ВНУ, дзе пачалі адлічваць бастуючых студэнтаў пасля загаду Лукашэнкі. Увечары таго ж дня стала вядома пра адлічэнні студэнтаў акадэміі[3]. Кіраўніцтва факультэта дызайну адмовілася адлічваць сваіх студэнтаў, але загады былі аформлены ў абыход дэканата. Таксама прынцыпова адмовілася падпісвацца пад загадам аб адлічэнні студэнтаў прарэктарка па вучэбнай працы, мастацтвазнаўца Алена Бохан[4]. 30 кастрычніка стала вядома пра адкрыты ліст, у якім больш за 60 супрацоўнікаў Акадэміі мастацтваў запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў, не чыніць перашкод для мірных сходаў[5].

Дзеянні кіраўніцтва ўніверсітэта былі асуджаныя на міжнародным узроўні[6][7].

21 чэрвеня 2021 года рэктар Міхаіл Баразна быў унесены ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[8]. Паводле рашэння ЕС Баразна «нясе адказнасць за рашэнне адміністрацыі ўніверсітэта адлічыць студэнтаў за ўдзел у мірных акцыях пратэсту», пастановы аб чым былі прыняты пасля закліку Лукашэнкі 27 кастрычніка 2020 года адлічаць студэнтаў універсітэтаў, якія ўдзельнічаюць у акцыях пратэсту і страйках, — рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці і падтрымку рэжыму Лукашэнкі[9].

План 1-га паверха
Будынак акадэміі

Будынак акадэміі — твор савецкай архітэктуры з элементамі класіцызму. Пяціпавярховы Г-падобны ў плане будынак (5-ы паверх надбудаваны ў 1977 годзе) на перакрыжаванні вуліцы Сурганава і праспекта Незалежнасці[10] пабудаваны па праекце архітэктара Я. Шапіры[11] як навучальны корпус Мінскага фінансавага тэхнікума. Бакавыя крылы, што разыходзяцца па ўзаемаперпендыкулярных вуліцах, у месцы свайго перасячэння аб’яднаны магутным вуглавым рызалітам. Галоўны ўваход вылучаны буйным на ўзроўні 2—4-га паверхаў чатырохкалонным порцікам карынфскага ордара, завершаным масіўным антаблементам. Сцены 1-га паверха раскрапаваны пад руст, у абліцоўцы цокаля выкарыстаны мармур. Аконныя праёмы аформлены простым абрамленнем, якое кантрастна вылучаецца на тэракотавым фоне сцен[10].

Планіровачнае ядро будынка — вестыбюльная група, якая складаецца з авальнага фае і параднай трохмаршавай лесвіцы. Планіроўка калідорная з двухбаковым размяшчэннем аўдыторый і службовых памяшканняў. У тарцах дадатковыя лесвічныя клеткі. 3 боку двара да будынка прымыкае крыло канцэртнай і спартыўнай залаў[10].

Факультэты і кафедры

[правіць | правіць зыходнік]

Іншыя падраздзяленні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Магістратура
  • Аспірантура і дактарантура
  • Падрыхтоўчае аддзяленне
  • Навучальны аддзел
  • Аддзел міжнародных сувязяў
  • Аддзел выхаваўчай работы з моладдзю
  • Навукова-даследчы аддзел
  • Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел
  • Бібліятэка
  • Музей
  • Галерэя «Акадэмія»
  • Тэатр-студыя імя Е.Міровіча

Вядомыя выкладчыкі

[правіць | правіць зыходнік]

Дактары honoris causa

[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі

[правіць | правіць зыходнік]

Акцёры, рэжысёры, тэатральныя дзеячы

[правіць | правіць зыходнік]

Дзеячы кінематографа

[правіць | правіць зыходнік]

Дзеячы тэлебачання і радыё

[правіць | правіць зыходнік]

Мастацтвазнаўцы

[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў/Гісторыя. БДАМ. Праверана 11 снежня 2023.
  2. Лукашэнка запатрабаваў адлічваць і звальняць пратэстуючых студэнтаў, медыкаў, рабочых
  3. «Калі хочаце, ідзіце ў палітычную ВНУ». З Акадэміі мастацтваў адлічылі студэнтаў.
  4. Прарэктарка Акадэміі мастацтваў прынцыпова адмовілася падпісваць загад аб адлічэнні студэнтаў.
  5. Прарэктар Акадэміі мастацтваў і яшчэ больш за 60 супрацоўнікаў запатрабавалі аднавіць адлічаных студэнтаў // Наша Ніва 30 кастрычніка 2020
  6. As students protest, Belarusian universities aid regime crackdown (англ.). Times Higher Education  (укр.) (2 кастрычніка 2020). Праверана 17 снежня 2020.
  7. 2020-10-20 Minsk State Linguistic University, Belarusian State University of Culture and Arts, Brest State Technical University (англ.). Scholars at Risk  (англ.). Праверана 17 снежня 2020.
  8. МГ/АА. Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.). Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  9. COUNCIL IMPLEMENTING REGULATION (EU) 2021/997 — EUR-Lex, 21.06.2021
  10. а б в А. М. Кулагін, Т. Р. Чуракова. 151. Будынак Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  11. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)