Валерый Данілавіч Анісенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Валерый Данілавіч Анісенка
Дата нараджэння 5 чэрвеня 1944(1944-06-05) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Адукацыя
Прафесія акцёр, рэжысёр, педагог
Тэатр Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа (1965—1967)
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1990)
IMDb ID 7097706

Валерый Данілавіч Анісенка (5 чэрвеня 1944, Талачын) — беларускі тэатральны рэжысёр і акцёр. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР.

Біяграфія

Яшчэ ў школьныя гады захапляўся тэатральнай дзейнасцю, быў акцёрам Талачынскага народнага тэатра. Скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут (1965). Працаваў акцёрам у Віцебску ў Беларускім дзяржаўным драматычным тэатры імя Я. Коласа (1965—1967) і ў Купалаўскага тэатра (1969—1977).

Незапатрабаванасць у якасці акцёра падштурхнула Анісенку да атрымання рэжысёрскай адукацыі. У 1978 годзе скончыў Вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры Дзяржінстытуце тэатральнага мастацтва ў Маскве. Працаваў галоўным рэжысёрам Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача (1979—1980), Тэатра-студыі кінаакцёра (1980—1982), Беларускага радыё (1982—2000), мастацкім кіраўніком (пазней адначасова і дырэктарам) Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі (2000—2012). У апошнім тэатры выходзіў на сцэну ў якасці акцёра.

У 2012—2014 гадах дырэктар-мастацкі кіраўнік, у 2014—2017 — мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Творчасць

Паставіў шмат спектакляў (у тым ліку, больш за 100 радыёспектакляў), 2 тэлефільмы: «Паляванне на апошняга жураўля» А. Жука (2-х серыйны, мастацкі) і «Крык чайкі» А. Асіпенкі (кароткаметражны).

Аўтар тэкста лекцый «Канспект па Шэкспіры» на рускай, іспанскай і англійскай мовах (Мінск, «Арлекін», 1997 г.), кніг «Споведзь дылетанта» (Мінск, «Чатыры чвэрці», 2011), «Нататкі пачаткоўца» (Мінск, АТ «Беллітфонд», 2004), а таксама шэрагу артыкулаў у рэспубліканскай і замежнай прэсе.

Прызнанне

  • Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі і спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
  • Спектаклі «Рычард» (1995) і «Макбет» (1996) сталі лаўрэатамі 49- га і 50-га Міжнароднага Эдынбургскага фестывалю

Зноскі

Літаратура

  • Анісенка Валерый Данілавіч // Тэатральная Беларусь : энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал. Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн., 2002. — Т. 1. — С. 41- 42.
  • Валерый Данілавіч Анісенка // Памяць : гісторыка-дакументальная хроніка Талачынскага раёна / рэдкал. І. П. Шамякін [і інш.]. — Мн., 1988. — С. 638.