Беларуская крыніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
«Крыніца»
Тып штотыднёвая газета[d]
Рэдактар Адам Станкевіч
Заснавана 1917
Палітычная прыналежнасць Беларуская хрысціянская дэмакратыя
Мова беларуская
Галоўны офіс Вільня

«Беларуская крыніца» («Крыніца» да 1925 і пасля 19 лістапада 1939) — штотыднёвая газета, орган Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Выдавалася на беларускай мове (то лацінкай, то кірыліцай, то двума шрыфтамі адначасова — 19341939), у Петраградзе21 красавіка 1917), у Вільні (7 верасня 1919 — 12 ліпеня 1940, не выходзіла: 15 красавіка 1937 — 16 лістапада 1939), у Мінску (#3, 1918). Выйшлі 768 нумароў. У першай палове 1920-х канфіскавана 9 нумароў, за перыяд выдання ў Вільні канфіскавана 58 нумароў. Прапагандавала ідэю адраджэння царкоўнай уніі, увядзення беларускай мовы ў каталіцкай царкве, кансалідавала вакол сябе беларусаў-католікаў.[1] Рэдактарамі ў розны час былі Т. Вайцяховіч, В. Васілеўскі, В. Грыневіч, М. Грачанік, У. Знамяроўскі, Я. Пазняк, А. Станкевіч, Л. Сярмяга, Б. Туронак.[2]

Зноскі

  1. Турук, с.67
  2. ЭнГістБел, Т.1 с.375 Мірачыцкі Л. П.

Спасылкі

Шаблон:Беларускія перыядычныя выданні 1776-1945