21 красавіка
Jump to navigation
Jump to search
← красавік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | |||
5 | 6 | 7 | 8 | 9 | 10 | 11 |
12 | 13 | 14 | 15 | 16 | 17 | 18 |
19 | 20 | 21 | 22 | 23 | 24 | 25 |
26 | 27 | 28 | 29 | 30 | ||
2021 |
21 красавіка — сто адзінаццаты (сто дванаццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі[правіць | правіць зыходнік]
- 753 да н.э.: Ромул і Рэм заснавалі Рым.
- 1519: Эрнан Картэс высадзіўся на ўзбярэжжы Мексікі.
- 1799: Армія А. Суворава падчас Італьянскага паходу штурмам авалодала крэпасцю Брэшыа.
- 1944: У Францыі жанчыны атрымалі выбарчае права.
- 1960: Горад Бразілія атрымаў статус сталіцы аднаіменнай краіны.
Нарадзіліся[правіць | правіць зыходнік]
- 1488: Ульрых фон Гутэн, нямецкі гуманіст
- 1619: Ян ван Рыбек, галандскі падарожнік
- 1729: Кацярына II, імператрыца расійская
- 1833: Віктар Отан Каліноўскі, гісторык, археограф, бібліяфіл, удзельнік нацыянальна-вызваленчага руху. Брат К. Каліноўскага (пам. 6.11.1862)
- 1864: Максімільян Карл Эміль Вебер, нямецкі сацыёлаг, гісторык, эканаміст і юрыст (пам. 14.6.1920)
- 1882: Персі Уільям Брыджмен, амерыканскі фізік
- 1902: Вацлаў Пянткоўскі, беларускі каталiцкi царкоўны дзеяч (пам. 2.1.1991)
- 1903: Мікола Аляхновіч, беларускі літаратурны крытык (пам. 9.4.1959)
- 1926: Елізавета II, каралева Злучанага Каралеўства і 15 іншых краін
- 1957: Фастэн-Аршанж Туадэра, прэзідэнт ЦАР
Памерлі[правіць | правіць зыходнік]
- 1073: Аляксандр II, Папа Рымскі
- 1109: Ансельм Кентэрберыйскі, багаслоў, філосаф, архібіскуп Кентэрберыйскі
- 1142: П'ер Абеляр, французскі філосаф
- 1699: Жан Расін, французскі драматург (нар. 21.12.1639)
- 1910: Марк Твен, амерыканскі пісьменнік (нар. 30.11.1835)
- 1918: Манфрэд фон Рыхтгофен, нямецкі лётчык-ас (нар. 2.5.1892)
- 1923: Ігнат Канчэўскі, беларускі паэт, філосаф і публіцыст (нар. 1896)
- 1945: Вальтэр Модэль, нямецкі генерал-фельдмаршал (нар. 24.1.1891)
- 1946: Джон Мейнард Кейнс, англійскі эканаміст (нар. 5.6.1883)
- 1965: Эдуард Віктар Эплтан, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы
- 2007: Гай Пікарда, англійскі беларусіст
Святкуюць[правіць | правіць зыходнік]
Бразілія — Дзень Тырадэнтэса.
Італія — Дзень заснавання Рыма
Кенія — Дзень пасадкі дрэў.
Пакістан — Дзень Ікбала.
Тэхас, ЗША — Дзень Сан-Хасінта.
Украіна — Дзень навакольнага асяроддзя.