Каркалецкі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каркалецкі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Дрысенскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Каркалец
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 20 мая 1960

Каркале́цкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дрысенскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Каркалец.

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Малінаўскі сельсавет у складзе Дрысенскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Малінаўка. 21 кастрычніка 1924 года перайменаваны ў Каркалецкі сельсавет, цэнтр перанесены ў вёску Каркалец. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Дрысенскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Жоўнінскага і Каханавіцкага сельсаветаў.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.