Каханавіцкі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Каханавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Верхнядзвінскі раён
Уключае 25 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Каханавічы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 502
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Каха́навіцкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Каханавічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Асвейскага раёна Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Асвейскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў складзе Дрысенскага раёна, які 25 снежня 1962 года быў перайменаваны ў Верхнядзвінскі раён. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Задзежскага сельсавета і частка скасаванага Каркалецкага сельсавета[1]. У 1971 годзе скасаваны вёскі Абразеева і Плігаўка[2]. 26 сакавіка 1973 года ў склад Асвейскага пассавета перададзены вёскі Асёткі, Вышнарава, Дзедзіна і Рубаны[3]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Асвейскага сельсавета перададзены 7 вёсак: Абрамова, Асёткі, Вышнарава, Каменка, Кісялі, Селішча і Стралкі[4].

26 чэрвеня 2013 года скасаваны вёскі Барадуліна, Кісялі і Сямёнава[5], 22 мая 2015 года — вёска Маскалёнкі[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1502 чалавекі[7], з іх 91,1 % — беларусы, 6,1 % — рускія[8].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнні выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 кастрычніка 1970 г. і 4 сакавіка 1971 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 12 (1314).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).
  4. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области
  5. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 25 июня 2013 г. № 141 Об упразднении и образовании сельских населенных пунтков Верхнедвинского района
  6. Решение Верхнедвинского районного Совета депутатов от 22 мая 2015 г. № 47 Об упразднении сельского населенного пункта Верхнедвинского района
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  8. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.