Чырвоная Зорка (прадпрыемства)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чырвоная Зорка
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне 1886
Ключавыя постаці Дырэктар Аляксандр Свіловіч
Галіна папяровая прамысловасць
Прадукцыя папера, кардон
Матчына кампанія Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат
Сайт 1886red-star.by

Папяро́вая фа́брыка «Чырво́ная Зо́рка» — прадпрыемства ў Светлагорску, заснаванае ў 1886 годзе. Філіял ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат», уваходзіць у холдынг «Беларускія шпалеры»[1].

Гісторыя

У 1886 годзе памешчык Валатковіч адкрыў у Чашніках кардонную фабрыку «Скіна», якая мела дзве тэчкавыя машыны. Да развалу Расійскай імперыі былі ўсталяваны яшчэ тры папераробныя машыны. Пасля прыходу да ўлады бальшавікоў фабрыка была зруйнавана. У 1918 годзе рэшткі абсталявання перададзены дзяржаве і пачалося аднаўленне фабрыкі. У 1923 годзе прысвоенае званне «Чырвоная Зорка».

У вайну з Германіяй фабрыка зноў знішчаная. У 1944 пачалося аднаўленне, і ў 1945 выйшла першая папяровая прадукцыя. У 1950 дзейнічалі 3 папераробныя машыны, магутнасць дасягнула 7000 тон прадукцыі ў год.

У 1959 годзе пачалася мадэрнізацыя фабрыкі. У 1970-я ўведзеныя ў лад дзве новыя папераробныя машыны.

30 снежня 1993 фабрыка пераўтвораная ў ААТ «Чырвоная Зорка» (з 20 жніўня 1999 — ААТ «Папяровая фабрыка „Чырвоная Зорка“»). У 1993 адкрыты цэх па вытворчасці водараспушчальных фарбаў. 27 снежня 2011 года фабрыка далучана да ААТ «Светлагорскі ЦКК».

Прадукцыя

  • Папера і кардон — 30 000 тон/год
  • Гофракардон — 36 млк м²/год
  • Гофраскрыня — 4 млн шт/год
  • Фарба водна-дысперсійная на акрылавай аснове — 7 тыс. тон/год
  • Папяровыя мяхі — 4 млн шт/год[2]

Зноскі

  1. Елена Сыс.. Бумажная фабрика «Красная звезда» в Чашниках вошла в холдинг «Белорусские обои» (руск.). Экономика. Витебские вести (30 верасня 2016). Праверана 4 студзеня 2019.
  2. Добро пожаловать на сайт Бумажная фабрика «Красная звезда» ОАО «Светлогорский ЦКК»! (руск.). ААТ «Папяровая фабрыка „Чырвоная Зорка“». Праверана 4 студзеня 2019.

Спасылкі