Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат
Тып Адкрытае акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы NYSE
Заснаванне 1968
Ранейшыя назвы Светлагорскі цэлюлозна-папяровы завод імя 60-годдзя КПБ
Размяшчэнне Сцяг Беларусі Беларусь, Светлагорск
Ключавыя фігуры генеральны дырэктар
Юрый Андрэевіч Крук
Чысты прыбытак -982,9 млрд Br
Матчына кампанія Беларускі вытворча-гандлёвы канцэрн лясной, дрэваапрацоўчай і цэлюлозна-папяровай прамысловасці
Даччыныя кампаніі Папяровая фабрыка «Чырвоная зорка»
Сайт sckk.by

ААТ «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» — прадпрыемства поўнага цыкла перапрацоўкі драўнянай сыравіны ў кардон гафрыраваны і скрыні з яго, якое складаецца з цэлюлознага завода і двух фабрык: кардонна-папяровай і фабрыкі кардонна-папяровай тары.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемства ўступіла ў строй 30 чэрвеня 1968 г. Першапачаткова ў эксплуатацыю была здадзена 1-я чарга цэха гафрыраванай тары, у 1970 г. — кардонна-папяровы цэх, а ў 1973 г. — аб'екты комплексу вытворчасці кардону скрыначнага магутнасцю 70 тыс. тон у год. У 1975 г. была наладжана вытворчасць кардону склеенага у 25 тыс. тон у год.

Загадам Міністэрства цэлюлозна-папяровая прамысловасці СССР № 139 ад 31 мая 1976 г. прадпрыемства было перайменавана ў «Светлагорскі цэлюлозна-папяровы завод», якому ў 1978 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР прысвоена імя 60-годдзя КПБ. У канцы снежня 1979 г. на прадпрыемстве ўступіў у дзеянне цэх фільтравальных кардонаў, а праз год, 30 снежня 1980 г., распачалася вытворчасць і папяровых мяшкоў. У 1987 г. адбылося чарговае пашырэнне вытворчасці гафракардону і скрынь з гэтага матэрыялу — уведзены ў строй трэці гафраагрэгат. У 1988 г. вытворчасць уласнай цэлюлозы была даведзена на прадпрыемстве да 70 тыс. тон.

У пачатку 1990-х гадоў завод увайшоў у падпарадкаванне канцэрна Беллеспрам, які загадам па канцэрну (№ 11 ад 2 кастрычніка 1991 г.) быў перайменаваны ў Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат. Неўзабаве, у 1992 г., на прадпрыемстве быў уведзены ў эксплуатацыю ўчастак па вырабу сілікатнага клею магутнасцю 37,5 тон у год, ажыццёўлена тэхнічнае пераўзбраенне кардонаробчай машыны К-07, што дазволіла камбінату за год давесці магутнасці па вырабу кардону да 90 тыс. тон. У канцы 1993 г. змянілася арганізацыйная форма прадпрыемства — было ўтворана акцыянернае таварыства адкрытага тыпу.

Прадпрыемства ўвайшло у склад холдынгу «Белорусские обои».

У 2012 г. камбінат і «Кітайская карпарацыя інжынірынгу САМСЕ» прыступілі да рэалізацыі сумеснага праекта па ўзвядзенню завода сульфатнай беленай цэлюлозы, агульным коштам больша за 850 млн долараў (з іх 550 млн долараў крэдыт, выдзелены кітайскім банкам)[1]. У лістападзе 2017 г. завод пачаў працаваць у тэставым рэжыме, пасля чаго шматлікія гараджане і жыхары в. Якімава Слабада на непрыемны спецыфічны пах[2][3].

Фінансавыя паказчыкі[правіць | правіць зыходнік]

На працягу 3 гадоў камбінат не проста атрымліваў страты, але і нарошчваў іх: 174,7 млрд Br у 2013 г., 225,1 млрд Br у 2014 г. і ў 2015 г. — 982,9 млрд Br[4].

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Прадпрыемства было адзначана несапраўднай міжнароднай узнагародай «Факел Бірмінгема»(руск.) бел..

У 1995 г. камбінат атрымаў Міжнародную Залатую Зорку.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Хоміч, А. М. Адкрытае акцыянернае таварыства «Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат» / А. М. Хоміч // Памяць: Светлагорск. Светлагорскі раен: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раенаў Беларусі: У 2 кн. Кн. 2 / Уклад. П. П. Рабянок; Маст. Э. Э. Жакевіч; Рэдкал.: У. Дз. Бурачонак і інш. — Мн.: Беларусь, 2003. — 749,[1] с.: іл. — С. 560 — 562. — ISBN 985-01-0255-1.