Залізнычны раён (Львоў)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Чыгуначны раён
укр.: Залізничний район
Герб
Герб
Краіна  Украіна
Уваходзіць у Львоўскі гарадскі савет
Уключае пгт Рудна
Насельніцтва (2011) 126 000
Чыгуначны раён на карце
Паштовыя індэксы 79022

Чыгуначны раён (укр.: Залізничний район) — раён горада Львова, які ахоплівае заходнюю частку горада: мясцовасці Лэвандзіўка, Білагоршча, Клепарыў (часткова), Скнылівак, Сыгніўка, Багданіўка (часткова) і пгт Рудна.

Назва

Чыгуначны раён разам з Шаўчэнкаўскім раёнам - адзін з двух раёнаў, назву якіх не мянялі з савецкіх часоў. Відавочна, яна звязаная з тым, што раён утвораны вакол разгалінаванай сеткі чыгункі - на яго тэрыторыі знаходзіцца галоўны чыгуначны вакзал Львова, а таксама шэраг невялікіх станцый. Акрамя таго, менавіта ў Чыгуначным раёне, у асноўным на Лэвандзіўцы, традыцыйна пражываюць работнікі Львоўскай чыгункі, што было запачаткавана яшчэ ў часы актыўнага чыгуначнага будаўніцтва ў Аўстра-Венгрыі ў сярэдзіне і другой палове ХІХ ст.

Тэрыторыя

Чыгуначны раён ахоплівае значную частку Прывакзальнай - раёна забудовы канца XIX - пачатку ХХ ст., які ўтварыўся вакол галоўнага чыгуначнага вакзала Львова. Акрамя таго ў яго склад уваходзяць такія мясцовасці Львова як Лэвандзіўка, Білагоршча, Скнылівак, Сыгніўка а таксама часткова Багданіўка, Раснэ, часткова Клепарыў. У склад Чыгуначнага раёна таксама ўваходзіць пасёлак Рудна, які тэрытарыяльна аддзелены ад Львова палоскай земляў Пустамыціўскага раёна Львоўскай вобл.

Галоўнай вуліцай Чыгуначнага раёна з'яўляецца частка вуліцы Гарадоцкай - ад царквы Святой Ганны да мяжы горада і Львоўскай кальцавой аўтадарогі. Мяжа раёна ўтворана вуліцамі Шаўчэнка, якая аддзяляе яго ад Шаўчэнкаўскага раёна, і Кульпаркаўскай, якая аддзяляе яго ад Франкіўскага раёна. Таксама сярод важнейшых вуліц раёна вуліцы Шырокая, Паветраная, Сяйво, Лэвандзіўская (усе на Лэвандзіўцы), а таксама Любінская, Выгоўскага, Патона, Рашыўская. Што тычыцца апошняй, то яе плануецца падоўжыць ад вуліцы Патона да Навуковай.