Перайсці да зместу

Рудна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак гарадскога тыпу
Рудна
укр.: Рудне
Выгляд мястэчка з боку чыгункі
Выгляд мястэчка з боку чыгункі
49°50′24″ пн. ш. 23°52′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Вобласць Львоўская вобласць
Раён Львоўскі раён
Абшчына Львоўская гарадская грамада
Гісторыя і геаграфія
Заснаваны 1866
Першая згадка XVI ст.
ПГТ з 1940
Плошча 4,19 км²
Вышыня цэнтра 311 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва 7500 чалавек (2022)
Шчыльнасць 1650 чал./км²
Нацыянальны склад украінцы (пераважна)
Канфесійны склад грэка-каталікі (пераважна)
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код +380-32
Паштовы індэкс 79493
КААТУУ 4610165500
Паказаць/схаваць карты
Рудна (Украіна)
Рудна
Рудна

Рудна (укр.: Рудне) — пасёлак гарадскога тыпу ў складзе тэрыторыі, падпарадкаванай Львоўскаму гарадскому савету ў Залізнычным раёне Львова, размешчаны ў 10 км на захад ад Львова і ўваходзiць у склад Львоўскай агламерацыі.

Рудна размешчана ў 10 км ад Львова і ў непасрэднай блізкасці (вул. Шэптыцкага) ад чыгуначнай станцыі "Зымна Вада" на лініі Львоў — Масціска. Ёсць яшчэ чыгуначная станцыя "Рудна", якая знаходзіцца каля мястэчка і якою ў асноўным карыстаюцца жыхары былой прыгараднай вёскі Белагоршча.

Па ўскраіне Старога Рудна праходзіць Львоўская кальцавая аўтадарога. Паміж Старым Рудна і Зымнай Вадой працякае рака Зымна Вада, якая ў сваю чаргу дзеліць некалі адну вялікую мясцовасць Зымна Вада на два самастойных населеных пункты.

Да Рудна з поўначы і захаду прымыкаюць Руднаўскі і Вараціўскі лясы. Мястэчка знаходзіцца ў рачным басейне Днястра. Праз заходнюю частку Рудна цячэ паток Зымна Вада, які ў паўднёвай частцы вёскі ўтварае сажалку, у якую з усходу ўпадае Белагорскі паток, які, у сваю чаргу, цячэ з Белагоршча. Воды, якія выцякаюць з гэтай сажалкі, на паўднёвым усходзе ўпадаюць у Старую Раку, якая з'яўляецца левым прытокам ракі Верашчыцы.

Вёскі Рудна і Зымна Вада ў XIV ст. утваралі адзіны маёнтак пад назвай "Зымна Вада". Да сярэдзіны XIX ст. Рудна лічылася часткай Зымнай Вады і толькі пасля 1866 г. стала асобнай адміністрацыйнай адзінкай. У 1967-1971 гг. вёскі Дубкевічыўка і Надзільнае ўвайшлі ў склад Рудна.

Інфраструктура

[правіць | правіць зыходнік]
  • Царква Узвышэння Святога Крыжа (1678 г., УГКЦ);
  • Царква Пакрава Прасвятой Багародзіцы (1935 г., ПЦУ);
  • Царква Святога Уладзіміра (2000 г., УГКЦ);
  • Львоўская духоўная семінарыя Св. Духа (УГКЦ);
  • Сярэдняя агульнаадукацыйная школа № 74 Чыгуначнага раёна г. Львова.