Беларускі саюз дызайнераў
Беларускі саюз дызайнераў | |
---|---|
Дата заснавання | 1987 |
Тып | Рэспубліканская творчая грамадская арганізацыя |
Колькасць удзельнікаў | каля 700 |
Старшыня | Дзмітрый Сурскі |
Сайт | unid.by |
Беларускі саю́з дыза́йнераў («БСД») — грамадская арганізацыя, уваходзіць у Асацыяцыю грамадскіх аб'яднанняў «Беларуская канфедэрацыя творчых саюзаў»[1]. Аб'ядноўвае спецыялістаў прамысловага і графічнага дызайна, праектавання малых формаў, інтэр'ераў, абсталявання, арт-дызайна, мадэльераў, педагогаў, тэарэтыкаў дызайна. Старшыня арганізацыі — Дзмітрый Сурскі[2].
Гісторыя
3 красавіка 1987 года ў маскоўскім Доме Саюзаў адбыўся ўстаноўчы з'езд Саюза Дызайнераў СССР[3], на якім прысутнічалі 25 беларускіх дэлегатаў, чацвёра з якіх былі абраны ў праўленне СД СССР. 14 снежня 1987 года на ўстаноўчым з'ездзе ў Мінску быў створаны Саюз дызайнераў БССР, спадкаемцам якога з'яўляецца Беларускі саюз дызайнераў.
У склад сакратарыята былі абраныя 8 чалавек:
- Булгакаў В. В. — галоўны мастацкі кіраўнік Беларускага рэспубліканскага Дома мадэляў;
- Бартлаў В. Э. — член кааператыва;
- Герасіменка І. Я., Паланевіч С. Ф., Саркісаў С. В. — заг. сектараў Беларускага філіяла УНІІТЭ;
- Грыбаў Н. Н. — мастак-канструктар «Мінскпраекта»;
- Макарэвіч Н. В. — галоўны мастак-канструктар «Мінскпраектмэблі»;
- Чарнышоў А. В. — заг. кафедрай прамысловага мастацтва Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ;
- Аляксандр Георгіевіч Длатоўскі — першы старшыня Саюза.
А. Г. Длатоўскі двойчы абіраўся старшынёй Союза, паралельна кіраваў Беларускім інстытутам дызайна (зараз Нацыянальны дызайн-цэнтр).
У 1995 годзе старшынёй саюза быў абраны Дзмітрый Алегавіч Сурскі. У наш час колькасць сябраў арганізацыі каля 700 чалавек.
Сябры Саюза неаднаразова атрымоўвалі высокія ўзнагароды:
- Прэмія Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь — 7 разоў.
- Прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» — 2 разы.
- Гран-пры нацыянальнага фестывалю моды і авангарднага мастацтва «Мамонт» — 7 разоў.
- Залаты медаль на міжнародным кірмашы — аўтамабілю МАЗ-54 (г. Плоўдзіў, Балгарыя) — 1985 г.
- Гран-пры XI Міжнароднага біенале плаката ў Польшчы атрымалі Сяргей Войчанка, Уладзімір Цэслер, Андрэй Шэлюта — 1986 г.
- Гран-пры і залаты медаль на міжнародным конкурсе плаката «Почему голод, почему нищета» ў Нью-Йорку атрымаў Сяргей Еўлампіеў — 1987 г.
і інш.
Дзейнасць
Выдавецкія праекты
- Часопіс-альманах «PRO-дизайн» (з 2001);
- Даведнік «Белорусский союз дизайнеров» (1998);
- Даведнік «Знак. Логотип» (2000, 2009)[4][5];
- Даведнік «Кто есть кто. Дизайн внутри и снаружи» (2008)[6].
- Кніга «Тутэйшы дызайн. Асобы. Рэчы» (2016)
Выставачныя праекты
- Выстаўка «Праект стагоддзя» — 1999;
- Выстаўка італьянскага дызайна, сумесна з пасольствам Італіі — 2001[7];
- Выстаўка «Унікальная краіна. Італія, фатаграфіі 1900—2000 гг.» — 2002[8][9];
- Выстаўка «Дызайн-Біржа» (з 2008 года — «Дызайн-фармат») сумесна з Нацыянальным выставачным цэнтрам «Белэкспа» — 2003[10];
- Выстаўка швейных машын «Няскончаная п'еса для механічнага шыла» сумесна з Нацыянальным гістарычным музеем — лістапад 2010 — студзень 2011[11];
- Выстаўка «Back in BSSR/Зноў у БССР», Мінск, 2014 гг.[12]
- Выстаўка «Пастулат», Мінск, 2012, 2014, 2016, 2018 гг.[13]
- Выстаўка «Ліхтарт» — 2014, 2015, 2017 гг.[14][15];
- Праэкт «Рэчы беларускія» — 2015-2016 гг.[16].
Калекцыя беларускага плаката
У 1999 годзе адбылася выстаўка беларускага плаката. Яе падрыхтоўчы перыяд склаў амаль тры гады. Акрамя калекцыі плаката Беларускага союза дызайнераў таксама дэманстраваліся рарытэты, прадстаўленыя прыватнымі калекцыянерамі і самімі мастакамі.
У 2008—2009 гг. праводзілася перасоўная выстаўка плаката «Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі». Яна праходзіла ў Варшаве[17], Берліне[18], Дрэздзене[19], Бруселі, Трыесце, Гранарола, Тулузе. У экспазіцыю былі ўключаны 43 найбольш яскравыя работы беларускіх плакатыстаў 1970—2000-х, у якіх адлюстраваліся сацыяльна-палітычныя трансфармацыі кожнага перыяда часу, у тым ліку сацыяльны феномен «Homo Sovieticus».
У 2016-2017 гг. у межах праграмы Choice Беларускі саюз дызайнераў зладзіў праект "Беларускі плакат", які завяршыўся выставамі ў Мінску, Берасці, Гародні, Нясвіжы і Віцебску, а таксама стварэннем сайту беларускага плаката plakat.unid.by
Спасылкі
- Официальный сайт белорусского союза дизайнеров
- Беларускі саюз дызайнераў ў сацыяльнай сетцы «Facebook»
Зноскі
- ↑ Председателем Белорусской конфедерации творческих союзов избран Борис Светлов (руск.) . Белорусское телеграфное агентство (17 лютага 2012). Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ АО ИД «Комсомольская правда». Глава Союза дизайнеров Беларуси Дмитрий СУРСКИЙ: . АО ИД «Комсомольская правда». Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ http://www.copyrus.org/partners/soyuz-dizajnerov-moskvyi.html
- ↑ Знак-логотип - Знак-логотип - Дизайн - Срез - pARTal.by . www.partal.by. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ «Знаковое» событие в белорусском графическом дизайне!. ... / 04.09 - pARTal.by . partal.by. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ Теперь ясно Кто есть Кто... внутри и снаружи!!! . Marketing.by. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ БДГ. Итальянский дизайн и через десять лет -- самый современный (20 верасня 2001).
- ↑ БДГ. В Минске открылась выставка итальянской фотографии (27 лістапада 2002).
- ↑ "Уникальная страна Италия" в Минске. . Travel.ru. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ "Дизайн-биржа" продолжается | БЕЛОРУССКИЕ НОВОСТИ . naviny.by. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ Неоконченная пьеса для механического шила | Информационно-справочный портал Беларуси - interfax.by . www.interfax.by. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ http://citydog.by/post/fotootchet-back-to-bssr/
- ↑ Табурет — это непросто . tv.sb.by. Праверана 23 красавіка 2016.
- ↑ Выставка «Лихтарт» - дизайнерские светильники, фонари и лампы, Белорусский союз дизайнеров | Информационно-справочный портал Беларуси - interfax.by . www.interfax.by. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ Выставку необычных светильников готовит Белорусский союз дизайнеров . minsknews.by. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ Новый проект Союза дизайнеров посвящён уникальным предметам белорусского быта . www.sb.by. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ У Варшаве адкрылася выстава: Візуальны код часу: постсавецкае мастацтва плаката Беларусі . Офіс за дэмакратычную Беларусь. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ БелаПАН. У берлінскай галерэі адкрываецца выстава постсавецкага мастацтва плаката Беларусі . by.belapan.by. Праверана 22 красавіка 2016.
- ↑ БелаПАН. У Дрэздэне прадстаўлена постсавецкае мастацтва плаката Беларусі . by.belapan.by. Праверана 22 красавіка 2016.