Зялёнаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Зялёнаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Баранавіцкі раён
Адміністрацыйны цэнтр Зялёная
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 6 жніўня 1979

Зялё́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Зялёная.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Душкавецкі сельсавет у складзе Гарадзішчанскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Душкаўцы. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Баранавіцкага раёна. 16 лістапада 1970 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зялёная, сельсавет перайменаваны ў Зялёнаўскі сельсавет[1]. 6 жніўня 1979 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя перададзена ў падпарадкаванне Гарадзішчанскага пассавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 лістапада 1970 г. // Збор законаў, указаў Прызідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 6 (1308).

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.