Баранавіцкі раён
Баранавіцкі раён | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна |
![]() |
||||
Статус | раён | ||||
Уваходзіць у | Брэсцкая вобласць | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | Баранавічы | ||||
Дата ўтварэння | 15 студзеня 1940 | ||||
Кіраўнік | Міхаіл Мікалаевіч Палуян[d][1] | ||||
Афіцыйныя мовы |
Родная мова: беларуская 81,61 %, руская 16,59 % Размаўляюць дома: беларуская 64,79 %, руская 32,77 %[2] |
||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
2 202,32[3] км² (6-е месца) |
||||
Вышыня над узроўнем мора |
195 м[5] | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | UTC+2 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
|||||
Бара́навіцкі раё́н — раён у складзе Брэсцкай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года як Навамышскі, у 1957 годзе быў перайменаваны ў Баранавіцкі раён[6]. У сучасных межах існуе з 1962. Плошча 2,2 тыс. км². Працягласць з захаду на ўсход — 71 км, з поўначы на поўдзень — 100 км. Адміністрацыйны цэнтр — горад Баранавічы.
Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]
Раён уключае г. п. Гарадзішча, 240 населеных пунктаў, 14 сельскіх саветаў: Велікалуцкі, Вольнаўскі, Гарадзішчанскі, Жамчужненскі, Крошынскі, Ляснянскі, Малахавецкі, Маўчадскі, Мілавідскі, Навамышскі, Падгорнаўскі, Палонкаўскі, Пачапаўскі і Сталовіцкі.
Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]
Большая частка раёна размешчана на Баранавіцкай раўніне, паўночная частка — на схіле Навагрудскага ўзвышша. Паверхня ўзгорыста-раўнінная, пераважаюць вышыні 180—240 м. Самы высокі пункт раёна 267 м знаходзіцца каля в. Зялёная.
Найбольшая рака — Шчара з прытокамі Мышанка, Лахазва, Іса, на поўначы — р. Сэрвач, на паўночным захадзе — Моўчадзь. Створана вадасховішча Гаць. Ёсць азёры Калдычэўскае, Дамашэўскае, Грэнкі.
Лясы займаюць 33 % тэрыторыі. Пад балотамі 18,7 тыс. га, амаль усе нізінныя, часткова асушаныя.
На тэрыторыі раёна знаходзяцца частка біялагічнага заказніка Баранавіцкі, Моўчадскае насаджэнне еўрапейскай лістоўніцы. Ахоўваецца помнік прыроды Карчоўскія дубы-блізняты.
Агульная плошча сельска-гаспадарчых угоддзяў 117 тыс. га, з іх асушаных 18,6 тыс. га.
Пашыраны дзярнова-падзолістыя, дзярнова-падзолістыя забалочаныя і тарфяна-балотныя глебы.
Карысныя выкапні: торф, будаўнічыя пяскі, гліны, пясчана-жвіровы матэрыял.
Клімат[правіць | правіць зыходнік]
Сярэдняя тэмпература студзеня -6,1 °С, ліпеня 18 °С. Ападкаў 630 мм за год. Вегетацыйны перыяд 193 дні.
Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць насельніцтва:
- 55,4 тыс. чал. (1990)
- 52,8 тыс. чал. (1995)
- 47,8 тыс. чал. (2003)
На працягу 1990-х гг. колькасць насельніцтва скарачалася.
Нацыянальны склад насельніцтва (1999): беларусы — 83,1 %, палякі — 9,0 %, рускія — 6,0 %, іншыя — 1,9 %.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Асноўныя галіны сельскай гаспадаркі — мяса-малочная жывёлагадоўля (буйная рагатая жывёла, свінагадоўля, авечкагадоўля), птушкагадоўля, бульбаводства. Вырошчваюць цукровыя буракі, збожжавыя культуры, лён, агародніну.
Прамысловасць раёна прадстаўлена прадпрыемствамі паліўнай (брыкет), дрэваапрацоўчай (піламатэрыялы, зрубы садовых домікаў), харчовай галіны.
Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]
У сістэме адукацыі раёна 19 дашкольных устаноў, 20 сярэднеагульнаадукацыйных школ, 10 базавых школ, дзіцячая спартыўная школа. Дзейнічаюць тэхналагічны тэхнмкум і тэхнікум лёгкай прамысловасці, медыцынскае, педагагічнае і музычнае вучылішчы, ПТВ.
Працуюць 67 бібліятэк, 5 бальніц.
Зоны адпачынку:
- турбаза «Лясное возера»
- дзіцячы аздараўленчы цэнтр «Дружба»
Транспарт[правіць | правіць зыходнік]
Па тэрыторыі раёна праходзяць чыгункі Масква — Мінск — Брэст, Вільнюс — Лунінец, Магілёў — Ваўкавыск — Асіповічы, аўтамабільныя дарогі Масква — Брэст, Кобрын — Івацэвічы — Стоўбцы, Баранавічы — Слонім — Гродна, Баранавічы — Палонка — Слонім, з Баранавічаў на Навагрудак, Ляхавічы, Нясвіж.
Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]
Помнікі прыроды[правіць | правіць зыходнік]
- Карчоўскія дубы-блізняты
- Камень філарэтаў
Помнікі архітэктуры[правіць | правіць зыходнік]
- Свята-Троіцкая царква ў в. Вольна
- Свята-Троіцкая царква ў в. Вялікая Сваротва
- Свята-Георгіеўская царква ў в. Вялікія Лукі
- Крыжаўзвіжанская царква і Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі Ружанцовай (18 ст.) у г.п. Гарадзішча
- Троіцкі касцёл у в. Ішкалдзь
- Свята-Успенская царква ў в. Люшнева
- Мемарыяльная капліца на месцы Мілавідскай бітвы 1863 каля в. Мілавіды
- Паштовая станцыя ў в. Мілавіды
- Царква ў імя святога прападобнага Сергія Раданежскага ў в. Мілавіды
- Свята-Петра-Паўлаўская царква ў в. Моўчадзь
- Праабражэнскі касцёл (пач. 19 ст.) і Праабражэнская царква (сярэдзіна 19 ст.) у в. Новая Мыш
- Свята-Антоніеўская царква ў в. Падгорная
- Палац кн. Канстанціна Радзівіла (канец 18 ст. — пач. 19 ст.) і Юр'еўскі касцёл (19 ст.) у в. Паланечка
- Свята-Мікалаеўская царква ў в. Палонка
- Свята-Пакроўская царква ў в. Паручын
- Свята-Пакроўская царква і Свята-Мікалаеўская царква ў в. Пачапава
- Палацава-паркавы комплекс Лашкевічаў у в. Стайкі
- Касцёл Сэрца Ісуса (19—20 ст.) і царква Іаана Хрысціцеля (18 ст.) у в. Сталовічы
- Царква Святой велікамучаніцы Параскевы Пятніцы ў в. Чэрніхава
- Сядзібна-паркавы комплекс Катлубаяў у в. Ястрамбель
Палац Лашкевічаў (19 ст.) у вёсцы Стайкі
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары[правіць | правіць зыходнік]
- Міхаіл Ігнатавіч Аверын, дзяржаўны дзеяч БССР
- Аляксандр Бабко, Герой Сацыялістычнай Працы
- Паўлюк Багрым, паэт
- Багуслаў Багданавіч Вільчкоўскі, Герой Сацыялістычнай Працы
- Мікалай Лявонцьевіч Вяленка, Герой Сацыялістычнай Працы,
- Уладзіслаў Галубок, драматург, празаік, рэжысёр, акцёр, мастак. Народны артыст БССР (1928)
- Аляксандр Андрэевіч Данілевіч, педагог, матэматык,
- Алесь Жамойцін, паэт,
- Расціслаў Афанасьевіч Жмойдзяк, беларускі географ, картограф,
- Ніна Сымонаўна Загорская, беларуская паэтэса,
- Іван Канстанцінавіч Кабушкін, Герой Савецкага Саюза,
- Анатоль Клышка, пісьменнік,
- Іван Платонавіч Крэнь, беларускі гісторык
- Адам Міцкевіч, паэт
- Андрэй Рымша, вялікалітоўскі паэт
Старшыня Баранавіцкага раённага выканаўчага камітэта[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ http://baranovichi.brest-region.gov.by/index.php?option=com_content&view=article&id=55&Itemid=85&lang=ru
- ↑ Вынікі перапісу 2009 года
- ↑ «Дзяржаўны зямельны кадастр Рэспублікі Беларусь» (па стане на 1 студзеня 2011 г.)
- ↑ Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб перайменаванні Новамышскага раёна, Брэсцкай вобласці, у Баранавіцкі раён ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 4.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 480 с. іл.
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.