Ахонаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 22:33, 27 снежня 2019, аўтар D.L.M.I. Bel (размовы | уклад) (Новая старонка: '{{Адміністрацыйная адзінка |Колер1 = {{Колер|БССР}} |Колер2 = |Беларуская...')
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)
Ахонаўскі сельсавет
Краіна  Беларуская ССР
Уваходзіў у Дзятлаўскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Ахонава
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 14 лютага 1977

Ахо́наўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Ахонава.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Дзятлаўскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Навагрудскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Дзятлаўскага раёна. 14 лютага 1977 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Таркачоўскага сельсавета.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.