Навагрудскі раён

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Навагрудскі раён
Герб
Coat of Arms of Navahrudak, Belarus.png
Сцяг
Flag of Navahradak.png
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Гродзенская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Навагрудак
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 81,39 %, руская 17,39 %
Размаўляюць дома: беларуская 54,9 %, руская 41,93 %[1]
Насельніцтва (2009)
49 107 чал.[1] (6-е месца)
Шчыльнасць 29,45 чал./км²
Нацыянальны склад беларусы — 89,29 %,
рускія — 4,52 %,
палякі — 4,22 %,
іншыя — 1,97 %[1]
Плошча 1 668,01[2] км² (4-е месца)
Навагрудскі раён на карце
Часавы пояс UTC +2
Афіцыйны сайт

Навагрудскі раёнадміністрацыйная адзінка ў складзе Гродзенскай вобласці. Утвораны 15 студзеня 1940 года, першапачаткова ўваходзіў у склад Баранавіцкай вобласці. Падзелены на 13 сельскіх саветаў і 1 пасялковы савет.

Геаграфічнае становішча[правіць | правіць зыходнік]

Знаходзіцца на ўсходзе Гродзенскай вобласці. Мяжуе з Карэліцкім, Дзятлаўскім, Лідскім і Іўеўскім раёнамі Гродзенскай вобласці, Баранавіцкім раёнам Брэсцкай вобласці, Стаўбцоўскім раёнам Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Як сведчаць археалагічныя раскопкі, Навагрудак узнік прыблізна 1000 гадоў таму. У летапісах горад упершыню ўпамінаецца пад 1044 годам. За сваю шматвяковую гісторыю Навагрудак зведаў як перыяды палітычнага і культурнага ўзлёту, так і часы суровых выпрабаванняў.

У сярэдзіне 13 стагоддзя ў Навагрудак з Полацка перамяшчаецца цэнтр палітычнага жыцця і горад становіцца адным з цэнтраў станаўлення беларускай дзяржаўнасці.

У 1252 годзе князь Міндоўг зрабіў Навагрудак сваёй рэзідэнцыяй, а ў 1253 годзе каранаваўся ў ім, прыняўшы тытул караля. Сын яго Войшалк прадоўжыў палітыку аб'яднання зямель вакол Навагрудка і заклаў моцную аснову новай дзяржавы - Вялікага княства Літоўскага.

На працягу многіх стагоддзяў Навагрудак заставаўся адным з самых значных і буйных гарадоў Вялікага княства Літоўскага.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай горад увайшоў у склад Расійскай імперыі. З верасня 1915 года акупіраваны войскамі кайзераўскай Германіі, а ў снежні 1918 года вызвалены Чырвонай Арміяй. З 1919 па 1939 год Навагрудак уваходзіў у склад Польшчы.

З 1940 года - раённы цэнтр Баранавіцкай, а з 1954 года - Гродзенскай вобласці.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

У раёне 13 сельскіх Саветаў і 1 пасялковы Савет (Любчанскі). Населеных пунктаў - 216 (на пачатак 2006 г.). Буйнейшыя населеныя пункты па колькасці жыхароў: Навагрудак - 30,7 тыс. чал., г.п. Любча - 1,4 тыс. чал., в. Нягневічы - 1,1 тыс. чал., в. Уселюб - 0,7 тыс. чал., в. Шчорсы - 0,6 тыс. чал., вёскі Вераскава, Гарадзечна, Пятрэвічы, Ацмінава - па 0,5 тыс. чал.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Большую частку раёна займае Навагрудскае ўзвышша, уздоўж Нёмана - Верхнянёманская нізіна. Карысныя выкапні: 10 радовішчаў сыравіны для вытворчасці цэглы з агульнымі запасамі каля 2 млн. куб.м, 3 радовішчы мелу - 0,9 млн. т, радовішчы пяску будаўнічага, жвіровай сумесі і торфу.

Па тэрыторыі раёна працякае 47 рэк і 20 ручаёў, іх агульная працягласць складае 527 км, з іх 78 км - р. Нёман.

Пад лясамі занята 41,5 % тэрыторыі раёна, з іх 40,1 % - у дзяржаўным лясным фондзе, пад сельскагаспадарчымі ўгоддзямі - 47,3 %. Агульная плошча лясных угоддзяў 69,4 тыс. га.

Гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Праз тэрыторыю раёна праходзяць аўтамабільныя дарогі Нясвіж - Навагрудак - Ліда, Баранавічы - Навагрудак - Іўе, Навагрудак - Наваельня, Навагрудак - Любча.

У раёне 10 сельскагаспадарчых вытворчых кааператываў, 1 раённае сельскагаспадарчае унітарнае прадпрыемства, 1 закрытае акцыянернае таварыства, 2 адкрытыя акцыянерныя таварыствы і 1 сельскагаспадарчае рэспубліканскае даччынае унітарнае прадпрыемства, 6 фермерскіх гаспадарак. Раён спецыялізуецца на вытворчасці мяса-малочнай прадукцыі з развітой збожжавай гаспадаркай і льнаводствам.

Прамысловасць раёна ў 2005 годзе была прадстаўлена 12 прадпрыемствамі, сярод іх 2 адкрытыя акцыянерныя таварыствы, 1 філіял закрытага акцыянернага таварыства, 2 унітарныя прыватныя прадпрыемствы, 1 сумеснае прадпрыемства.

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

У горадзе і раёне 20 сярэдніх школ, 1 гімназія, 9 базавых, 6 школ-садоў, 1 пачатковая, школа-інтэрнат, спецшкола-інтэрнат, 19 дашкольных устаноў, 2 навучальна-вытворчыя камбінаты, сацыяльна-педагагічны цэнтр з аддзяленнем дзіцячага прытулку, цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, цэнтр пазашкольнай работы, цэнтр тэхнічнай творчасці навучэнцаў, эколага-біялагічны цэнтр.

Акрамя агульнаадукацыйных устаноў, у раёне ёсць УА "Навагрудскае дзяржаўнае прафесійна-тэхнічнае вучылішча №193" на 150 навучэнцаў, УА "Навагрудскі дзяржаўны аграрны каледж" на 200 навучэнцаў на дзённым аддзяленні і 90 на завочным, УА "Навагрудскі дзяржаўны гандлёва-эканамічны каледж" на 270 навучэнцаў на дзённым аддзяленні і 180 на завочным.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

У Навагрудскім раёне 33 клубныя ўстановы культуры. Працуюць 37 бібліятэк, 2 дзіцячыя школы мастацтваў, 1 дзіцячая музычная школа, 1 кінатэатр, 21 кінаўстаноўка, відэасалон, 2 аўтавідэаперасоўкі, відэапракат, 5 музеяў, у тым ліку:

  • Дом-музей Адама Міцкевіча;
  • Гісторыка-краязнаўчы музей;
  • Чарэшлянскі клуб-музей;
  • Музей Любчанскага краю ў г.п. Любча;
  • Валеўскі народны гісторыка-краязнаўчы музей.

У раёне налічваецца 8 калектываў, якія маюць назву «народны», «узорны».

Для арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай і спартыўна-масавай работы ў раёне ёсць дастатковая матэрыяльна-тэхнічная база. Функцыянуюць 162 спартыўныя збудаванні. У раёне 4 спартыўныя школы, 6 спартыўных секцый, 21 клуб.

Выдатныя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі