Вірус агурочнай мазаікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вірус агурочнай мазаікі

Сімптомы агурочнай мазаікі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Вірус агурочнай мазаікі

Сінонімы
  • CMV
Група паводле Балтымара

IV: (+)алРНК-вірусы


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  12305
EOL  740925

Вірус агурочнай мазаікі, ці Вірус мазаікі агурка (англ.: Cucumber mosaic virus, CMV) — гэта патагенны вірус раслін[2][3], тыпавы від роду Cucumovirus сямейства Bromoviridae[4][5]. Гэты вірус мае распаўсюджанне ва ўсім свеце і вельмі шырокі арэал раслін-гаспадароў[6]. Вірус агурочнай мазаікі мае рэпутацыю віруса з самым шырокім спектрам гаспадароў сярод любых вядомых раслінных вірусаў[7]. Ён можа перадавацца ад расліны да расліны як механічным шляхам праз сок, так і з дапамогай тлей. Ён таксама можа перадавацца насеннем і паразітычнымі відамі пустазелля, напрыклад, прадстаўнікамі роду павітуха (Cuscuta).

Сімптомы

Цельцы ўключэння віруса агурочнай мазаікі

У расліннай тканцы гэты вірус вырабляе характэрныя вірусныя цельцы ўключэння  (руск.), якія могуць быць дыягнастычнымі.

Шкоднасць

Паколькі вірус агурочнай мазаікі лёгка распаўсюджваецца, яго можна знайсці па ўсім свеце. Вірус перадаюць больш за 60 розных відаў тлі, сярод іншых пераносчыкаў, ад яго хварэюць больш за 1200 відаў раслін, у тым ліку важныя сельскагаспадарчыя культуры і дэкаратыўныя віды. Сваім раслінным гаспадарам вірус можа нанесці сур’ёзны ўрон, які можа прывесці да эканамічных страт, бо можа прыводзіць да страты ўраджайнасці ў 10-20 %[8].

Зноскі

Літаратура

  • IWAKI, Mitsuro; KOMURO, Yasuo (1972). "Viruses Isolated from Narcissus (Narcissus spp.) in Japan". Japanese Journal of Phytopathology. 38 (2): 137–145. doi:10.3186/jjphytopath.38.137.

Спасылкі