Будынак пажарнага дэпо (Баранавічы)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Будынак пажарнага дэпо
53°07′58″ пн. ш. 26°02′41″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Баранавічы
Дата пабудовы ХХ стагоддзе
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 113Г000047шыфр 113Г000047
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Будынак пажарнага дэпо — будынак у г. Баранавічы. Знаходзіцца на вул. Тэльмана, 21. Па свайму функцыянальнаму прызначэнню выкарыстоўваецца толькi першы паверх дэпо.

Архітэктура

Пабудавана ў стылi канструктывiзму ў сярэдзiне 1930-х гадоў ХХ стагоддзя як пажарнае дэпо для Палескага раёна горада. З цэглы, атынкаванае, чатырох-павярховае, вышынёй каля 23 м.

Першы паверх – адмiнiстрацыйныя памяшканнi i пажарнае дэпо – два прамавугольныя ў плане будынкi, размешчаныя пад вуглом адзiн да другога, аб’яднаныя адзiным уваходам i пажарнай каланчой, вугал скошаны. Дах шыферны, вальмавы, у месцы судакранання будынкаў – складанай канструкцыi. У цэнтры – арачны ўглублёны ўваход, аздоблены пiлястрамi i трохвугольным франтонам. Аконныя праёмы прамавугольныя без дэкаратыўнага аздаблення.

Над асноўным будынкам – трохпавярховая каланча неправiльнай шасцiвугольнай формы, апошнi паверх значна вузейшы ў плане, па перыметру мае круглую аглядальную пляцоўку, абнесеную металiчнай агароджай, плоскi дах i грамаадвод. На кожнай сцяне каланчы па аднаму акну для добрай магчымасцi агляду[1].

Зноскі

Спасылкі