Будынак пажарнага дэпо (Баранавічы)
| Славутасць | |
| Будынак пажарнага дэпо | |
|---|---|
| | |
| 53°07′58″ пн. ш. 26°02′41″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Баранавічы |
| Архітэктурны стыль | канструктывізм |
| Дата пабудовы | ХХ стагоддзе |
| Статус |
|
Будынак пажарнага дэпо — будынак у горадзе Баранавічах. Знаходзіцца на вуліцы Тэльмана, 21. Па свайму функцыянальнаму прызначэнню выкарыстоўваецца толькі першы паверх дэпо.
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Пабудаваны ў стылі канструктывізму ў сярэдзіне 1930-х гадоў як пажарнае дэпо для Палескага раёна горада. З цэглы, атынкаваны, чатырохпавярховы, вышынёй каля 23 м.
Першы паверх — адміністрацыйныя памяшканні і пажарнае дэпо — два прамавугольныя ў плане будынкі, размешчаныя пад вуглом адзін да другога, аб’яднаныя адзіным уваходам і пажарнай каланчой, вугал скошаны. Дах шыферны, вальмавы, у месцы судакранання будынкаў — складанай канструкцыі. У цэнтры — арачны ўглублёны ўваход, аздоблены пілястрамі і трохвугольным франтонам. Аконныя праёмы прамавугольныя без дэкаратыўнага аздаблення.
Над асноўным будынкам — трохпавярховая каланча неправільнай шасцівугольнай формы, апошні паверх значна вузейшы ў плане, па перыметру мае круглую аглядальную пляцоўку, абнесеную металічнай агароджай, плоскі дах і грамаадвод. На кожнай сцяне каланчы па аднаму акну для добрай магчымасці агляду[1].
Зноскі
- ↑ Помнікi архітэктуры ў Баранавiчах Архівавана 24 сакавіка 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак пажарнага дэпо (Баранавічы)- Будынак пажарнага дэпо (Баранавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Будынак пажарнага дэпо (Баранавічы) на сайце «Архіварта»
