Спаса-Праабражэнская царква (Язна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Праваслаўны храм
Свята-Мікалаеўская царква
55°25′38″ пн. ш. 28°09′21″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Аграгарадок Язна
Канфесія Праваслаўе
Епархія Полацкая і Глыбоцкая
Благачынне Мёрскае 
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі
Дата пабудовы 1901 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Спаса-Праабражэнская царква — мураваны праваслаўны храм у аграгарадку Язна Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Царква — помнік архітэктуры псеўдарускага стылю.

Гісторыя

Пабудавана ў 1901 годзе з цэглы.

Храм чатырохчасткавы. Кампазіцыя будынка складаецца з шатровай званіцы, бабінца, асноўнага аб’ёму, пяціграннай апсіды з бакавымі прыдзеламі. Асноўны крыжападобны ў плане аб’ём пакрыты чатырохсхільным дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам. Узбуйненыя элементы архітэктурнага дэкору (карнізы, фрыз, ліштвы, лапаткі) ствараюць насычаную пластыку экстэр’еру пабудовы.

Літаратура

  • Свята-Праабражэнская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 315.

Спасылкі