Мечыслаў Тукала

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мечыслаў Тукала
Мечыслаў Тукала і яго жонкі Сузанны з Багдановічаў
Мечыслаў Тукала і яго жонкі Сузанны з Багдановічаў
Шранява
Шранява
маршалак шляхты Вілейскага павета
кастрычнік 1853 — 1863
Папярэднік Зянон Любанскі[d]

Нараджэнне 1817
Смерць 4 верасня 1883(1883-09-04)
Месца пахавання
Род Тукалы[d]
Бацька Ігнацы Тукала[d]
Маці Канстанцыя са Свідаў[d]
Жонка Сузанна з Багдановічаў[d]
Дзеці Канстанцыя з Тукалаў[d], Роза з Тукалаў[d] і Луцыя з Тукалаў[d]
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мечыслаў Тукала (польск.: Mieczysław Tukałło; 1817 — 1883) — удзельнік паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Тукалаў герба «Шранява», сын Ігнація, удзельніка паўстання 1831 г. у Завілейскім павеце, і Канстанцыі Свіды. Нарадзіўся ў маёнтку Асцюковічы Вілейскага павета.

Вучыўся на факультэце права ва ўніверсітэце ў Дэрпце. У 18541859 гадах марашалак шляхты Вілейскага павета. З 1863 г. выконваў абавязкі вілейскага маршалка.

Перад паўстаннем 1863—1864 гадоў знаходзіўся за мяжой і не падтрымліваў ягонай ідэі, аднак з пачаткам выступлення вярнуўся на радзіму. Адмовіўся падпісаць вернападданіцкі адрас віленскага маршалка А. Дамейкі, што стала прычынай ягонай ссылкі адміністрацыйным шляхам, а на маёнтак быў накладзены секвестр. Пасля пяцігадовага знаходжання ў ссылцы атрымаў магчымасць пераезду ў Царства Польскае. Нейкі час пражываў у Дрэздэне, пасля чаго вярнуўся на радзіму.

Сям’я

Жонка Сузанна Багдановіч.

Спасылкі