Ілья

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Аграгарадок
Ілья
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Заснаваны
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1771
Аўтамабільны код
5
Ілья на карце Беларусі ±
Ілья (Беларусь)
Ілья
Ілья (Мінская вобласць)
Ілья

І́лья[1] (трансліт.: Iĺja, руск.: Илья) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ільянскага сельсавета. Насельніцтва 1458 чал. (2010). Знаходзіцца за 37 км на паўднёвы ўсход ад Вілейкі, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Уша; на аўтамабільнай дарозе Р58 (Сосенка — Краснае).

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Існуе некалькі меркаванняў пра паходжанне тапоніму «Ілья». Паводле аднаго з іх, ён утварыўся ад назвы ракі Ілія і спярша выглядаў як Іля. Пазней назва мястэчка змянілася на Ілью, нібыта ў гонар хрысціянскага прарока. Згодна з іншай версіяй, паселішча атрымала сваю назву ад Ільінскай царквы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы пісьмовы ўспамін пра Ілью як двор маршалка дворнага Багдана Саковіча датуецца 1475 годам. Пазней паселішчам валодалі Забярэзінскія, Збаражскія.

У 1564 годзе Ілья ўпершыню згадваецца як мястэчка («место»), таксама існавалі аднайменныя двор і воласць. Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай (15651566) мясцовасць увайшла ў склад Менскага павета Менскага ваяводства. 3 1582 да канца XVII ст. Ілья знаходзілася ў валоданні Глябовічаў. Паводле інвентару (1650) мастэчка складалася з рыначнага пляца і 3 вуліц, тут было 93 двары, 10 корчмаў, новазбудаваны касцёл (царква згарэла незадоўга да складання інвентару). У 1692 Крысціна Глябовіч разам з мужам, гетманам вялікім Казімірам Янам Сапегам змянялі маёнтак велятыцкаму старосту князю К. Друцкаму-Сакалінскаму. У XVIII ст. уладальнікамі Ільі былі: дачка Друцкага-Сакалінскага Барбара і яе муж ковенскі харунжы А. Скарульскі, Савіцкія (графы на Ільі), каралеўскі ад'ютант, потым Я. М. Салагуб, за якім у маёнтку існавала вялікая гута. У 1792 апошні прадаў Ілью падскарбію вялікаму, кампазітару Міхалу Клеафасу Агінскаму.

Касцёл Маці Божай, каля 1910

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Ілья апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Вілейскім павеце Віленскай губерні. За ўдзел у паўстанні Т. Касцюшкі (1794) расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка. У 17951804 уладальнікам Ільі быў фельдмаршал М. Салтыкоў, у 18041806 — генерал-маёр Л. Здзяхоўскі, потым — мэнскі губернскі маршалак Ю. Валадковіч і С. Радзішэўскі, які ў часы вызваленчага паўстання (18301831) быў ваенным начальнікам Вілейскага павета і камандзірам палку. Расійскія карныя войскі разрабавалі Ільінскую сядзібу, а маёнтак канфіскавалі. Станам на 1886 у мястэчку было 40 двароў, 2 праваслаўныя царквы, школа, таргі ў нядзелі, рэгулярныя кірмашы 6 студзеня і 20 чэрвеня.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Ілья апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства. У гэты час існавалі аднайменныя мястэчка (236 дамоў) і калонія (30 дамоў).

У 1939 Ілья ўвайшла ў склад БССР, статус паселішча панізілі да вёскі. З 15 студзеня 1940 года цэнтр Ільянскага раёна, з 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Ільянскага сельсавета. Пасля скасавання Ільянскага раёна 24 ліпеня 1957 года ў Вілейскім раёне[2]. Станам на 1971 тут было 530 двароў, на 1995 — 600 двароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Ільінская школа

У вёсцы знаходзіцца адна з дзвюх сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў Вілейскага раёна — Ільянскі аграрны каледж. Установа адкрылася 26 жніўня 1957 года пад назвай Ільінскі ветэрынарны тэхнікум. 20 верасня 1990 года саўгас-тэхнікум пераўтварыўся ў асобны саўгас «Абадоўцы» і Ільінскі сельскагаспадарчы тэхнікум. За час свайго існавання да 2008 года навучальная ўстанова падрыхтавала 7061 спецыяліста, з якіх 2928 заатэхнікаў і 4133 фельчары ветэрынарнай медыцыны.

У Ільі размяшчаецца дзіцячая музычная школа, заснаваная 25 жніўня 1975 года. Першым рэктарам быў Раман Мізула. За час існавання да 2008 года музычную школу скончыла больш за 270 навучэнцаў. У школе праходзіць навучанне на наступных музычных інструментах: баян, акардэон, цымбалы, фартэпіяна. У 2004 годзе ў Ільінскай музычнай школе адкрыліся харэаграфічнае аддзяленне, старэйшы і малодшы харавыя ансамблі, а таксама змяшаныя дзіцячыя ансамблі.

Таксама ў вёсцы дзейнічае агульнаадукацыйная сярэдняя школа з краязнаўчым ухілам імя акадэміка Адама Антонавіча Грымаця. Паводле звестак на 2008 год у ёй навучаюцца 360 вучняў і працуюць 40 настаўнікаў (7 з іх маюць вышэйшую катэгорыю, 20 — першую).

Медыцына[правіць | правіць зыходнік]

Медыцынскія паслугі надае бальніца.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Дзейнічаюць дом культуры і бібліятэка.

У Ільінскай школе дзейнічаюць 2 музеі: краязнаўчы музей і «Вялейшчына літаратурная».

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса
Свята-Ільінская царква
Царква на старым здымку

Помнік археалогіі — рэшкі гуты (кан. XVIII — пач. XIX стагоддзяў).

Страчаная спадчына[правіць | правіць зыходнік]

У 1772 годзе па фундацыі Брыгіты з Радзівілаў Салагуб у Ільі пабудаваны Касцёл Маці Божай Ружанцовай, знішчаны ў часы Другой сусветнай вайны.

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Мястэчка Ілья — радзіма продкаў Лізы Кудрау[5]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ілля́, Ілья́
  2. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Аб ліквідаванні Ільянскага раёна, Маладзечанскай вобласці ад 24 ліпеня 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 7.
  3. Ilia // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom III: Haag — Kępy. — Warszawa, 1882. S. 258.
  4. Герман Брэгер. Ілья //Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. С. 481.
  5. Кіназорка плакала на месцы пахавання іллянскіх яўрэяў

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]