Касцёл Святога Юрыя (Невель)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каталіцкі храм
Касцёл Святога Юрыя
Краіна Расія
Горад Невель
Канфесія каталіцтва
Архітэктурны стыль барока
Першае згадванне 1625
Дата пабудовы 1745 год
Стан знішчаны

Касцёл Святога Юрыя — колішні касёл у горадзе Невелі Пскоўскай вобласці Расіі[1].

Гісторыя

Першы прыхадскi касцёл разам з зямлёй для яго i плябанiяй быў фундаваны каралём Жыгiмонтам III 20 сакавіка 1625 года, але ў вынiку наступных войн ён ужо не iснаваў.

Метрычныя кнiгi зноўку былi заведзены пасля 1685 года. Згодна са звесткамi, апублiкаванымi Станiславам Казловым-Струцiнскiм, Януш Радзівіл будуе бажнiцу і драўляную капліцу на могілках. Пазней гэты першы гістарычна падцверджаны храм быў аддадзены грэка-каталікам (уніятам) і пабудаваны новы, ужо мураваны. Візітацыя за 1818 года пазначае дату пачатку будаунiцтва — 12 красавіка 1745 года.

У 1930-я гады касцёў быў зачынены. Пасля Другой сусветнай вайны храм ацалеў з нязначнымі пашкоджаннямі, але ў 1956 годзе касцёл быў зруйнаваны.

Архітэктура

У вiзiтацыях 1830—1850 гадоў захавалася апiсанне бажнiцы «…касцёл 1785 ксяндзом Прэлатам і пробашчам Невельскім Сутоцкiм [пабудаваны], шырыні 36 аршынаў, даўжыні-42, вышыні-22, з дзвюма вежамі — 31,5 аршынаў; алтароў тры, вокнаў 9. Дзверы адны і таксама ўваход праз закрыстыю пробашча, хор, чатыры спавядальнi, арган, тры званы, у левай вежы — ўсялякае начыньне касцёльнае… часціца Дрэва св. Крыжа…»[2].

Зноскі

Спасылкі