Януш Радзівіл (1612—1655)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Януш Радзівіл
польск.: Janusz Radziwiłł
Januš Radzivił. Януш Радзівіл (D. Schultz, 1654).jpg
Януш Радзівіл. Д. Шульц, 1654 г.
POL COA Radziwiłł Książę Ia.svg
 
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат
Веравызнанне кальвінізм
Нараджэнне 12 снежня 1612(1612-12-12)[1][2][3]
Смерць 31 снежня 1655(1655-12-31)[4][3][5] (43 гады)
Пахаванне
Дынастыя Радзівілы
Бацька Крыштаф Радзівіл
Маці Ганна Кішка[d]
Жонка Кацярына Патоцкая[d] і Марыя Лупу Радзівіл
Дзеці Ганна Марыя Радзівіл[d]

Януш Радзівіл (2 снежня 1612, Палелі, Вількамірскі павет — 1655, Тыкоцін)  — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Гетман польны літоўскі (1646—1654), ваявода віленскі (з 1653) і гетман вялікі літоўскі (з 1654).

Меў багатыя маёнткі, у тым ліку Біржы, Кейданы, Віжуны, Папелі і Яшуны на тэрыторыі сучаснай Літвы, Любчу ў Новагародскім павеце, Дойліды і Заблудаў у Гарадзенскім павеце, Невель у Віцебскім павеце, Себеж у Полацкім павеце. Трымаў Камянецкае, Барысаўскае, Мсціслаўскае і іншыя староствы[6]. Князь Свяшчэннай Рымскай Імперыі на Біржах і Дубінках.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З біржанска-дубінкаўскай лініі роду Радзівілаў, сын Крыштафа Радзівіла, гетмана вялікага літоўскага, і Ганны з Кішкаў. Кузен Багуслава Радзівіла. Вызнаваў кальвінізм.

Скончыў кальвінісцкую Слуцкую гімназію, у 16 гадоў выехаў дзеля навучання за мяжу. Працягваў адукацыю ў Лейпцыгскім, Альтдорфскім і Лейдэнскім універсітэтах, наведаў Францыю і Англію.

Панегірык да вяселля, 1641 г.

У 1633 годзе, наняўшы ў Нідэрландах 1 тысячу пяхотнікаў і 200 драгунаў, вярнуўся на радзіму і ўзяў удзел у Смаленскай вайне[7]. Вызначыўся ваенным талентам. Атрымаўшы ў 1646 годзе пасаду польнага гетмана літоўскага, надзвычай паспяхова правёў свае першыя самастойныя кампаніі супраць казакаў. У ліпені 1649 года разбіў пад Лоевам 15-тысячнае войска казацкага палкоўніка Крычэўскага, праз два гады тамсама — войска казацкага палкоўніка Нябабы і без бітвы здабыў Кіеў.

Фундаваў кальвінісцкія зборы і школы ў Вялікім Княстве Літоўскім, апекваўся пратэстанцкімі супольнасцямі, фінансаваў атрыманне адукацыі ў еўрапейскіх універсітэтах мясцовай пратэстанцкай моладзі.

У палітычных дачыненнях быў прыхільнікам ідэі незалежнасці Вялікага Княства Літоўскага. Яшчэ ў маладосці ў Вільні ў прысутнасці манарха кінуў польскім сенатарам: «Прыйдзе час, — паны-палякі да дзвярэй не патрапяць: праз вокны іх выкідваць будзем»[8]. Дзеля гэтага ўжо ў 1649 годзе спрабаваў наладзіць кантакты са Швецыяй. Ненавідзеў караля Яна Казіміра. Стаўшы ў 1653 годзе ваяводам віленскім, а ў 1654 — вялікім гетманам, засяродзіў у сваіх руках практычна ўсю ўладу ў Вялікім Княстве.

Падчас вайны Маскоўскай дзяржавы з Рэччу Паспалітай атрымаў перамогу над маскоўскім войскам у бітве пад Шкловам 12 жніўня 1654 года і паражэнне ў бітве пад Шапялевічамі 24 жніўня 1654 года. Паранены, ледзь пазбег палону: мясцовы жыхар правёў яго праз балоты да Барысава, далей скіраваўся на Менск збіраць войска. У студзені 1655 года спрабаваў адбіць Магілёў.

Кейданская унія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля заняцця маскоўскімі захопнікамі ўлетку 1655 года большай часткі тэрыторыі сучаснай Беларусі, а таксама Вільні і Коўны, ініцыяваў складанне уніі з шведскім каралём Карлам Густавам, якая была падпісаная 17 жніўня 1655 года ў Кейданах. Паводле гэтага дагавора Вялікае Княства Літоўскае выходзіла са складу Рэчы Паспалітай і ўступала ў федэратыўны саюз з Швецыяй. Аднак акт Кейданскай уніі не быў ажыцёўлены. Супраць Я. Радзівіла ўзбунтаваліся харугвы ўласнага войска. З рэштай верных сіл ён зачыніўся ў Тыкоцінскім замку, абложаны войскам Паўла Сапегі, адданым каралю. Неўзабаве памёр. Паводле некаторых звестак, быў атручаны, бо на целе выступілі плямы.

Саркафаг Януша Радзівіла ў Кейданскім кальвінскім зборы

Пахаваны ў Кейданскім кальвінскім зборы.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

Першы раз ажаніўся ў 1638 годзе з Кацярынай Патоцкай, другі — у 1645 годзе з Марыяй, дачкой малдаўскага гаспадара Васіля Лупу. У першым шлюбе меў дачку Ганну Марыю, якая выйшла замуж за Б. Радзівіла і прынесла яму ў пасаг бацькавы ўладанні. Першы шлюб зблізіў Януша Радзівіла з каталікамі, другі — з праваслаўнымі[6].

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Малярства[правіць | правіць зыходнік]

Графіка[правіць | правіць зыходнік]

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Януша Радзівіла атрымаў Радзівілаўскі летапіс.

Я. Радзівіл — адзін з персанажаў гістарычнага раману польскага пісьменніка Генрыка Сянкевіча «Патоп» (1884—1886).

Зноскі

  1. https://rkd.nl/explore/artists/459663 Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Janusz Radziwiłł // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Janusz Radziwiłł h. Trąby // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  4. RKDartists Праверана 26 жніўня 2017.
  5. Pas L. v. Prince Jonusas Radvila // Genealogics — 2003. — ed. size: 683713
  6. 6,0 6,1 ЭнцВКЛ, 2005
  7. Біяграфічныя звесткі // Г. Сагановіч. Невядомая вайна: 1654—1667 / Генадзь Сагановіч. — Мн.: Навука і тэхніка, 1995.
  8. Чым вызначыўся Януш Радзівіл? // 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Папярэднік:
Януш Кішка
Вялікі гетман літоўскі
16541655
Пераемнік:
Павел Ян Сапега
Папярэднік:
Крыштаф Хадкевіч
Ваявода віленскі
16531655
Пераемнік:
Павел Ян Сапега