Radzima.org
Radzima.org | |
---|---|
URL | radzima.org |
Мова(-ы) | беларуская мова |
Пачатак працы | 2002 |
Radzima.org — інтэрнэт-праект, які рэалізуе магчымасць цэнтралізацыі, сістэматызацыі і сваечасовага абнаўлення краязнаўчай інфармацыі. На сайце прадстаўлены арыгінальны фотаматэрыял, гістарычныя звесткі пра рэгіёны і гарады колішняга Вялікага Княства Літоўскага. Сайт з’яўляецца даведнікам па Беларусі, Літве, Падляшшы.
Дэклараваныя мэты:
- Распрацоўка і пазіцыянаванне цэнтралізаванага рэсурсу гісторыка-культурнага і краязнаўчага кірунку
- Стварэнне адзінага каталогу — сервісу перадачы і захавання аўтарскіх распрацовак ў галіне краязнаўства
- Сістэматызацыя, класіфікацыя і перадача інфармацыі пра помнікі гісторыі і культуры Беларусі, Літвы, Польшчы
- Перадача ведаў, стварэнне інтэрнэт-энцыклапедыі, як адзін са сродкаў дыстанцыйнай адукацыі