Ада Эльеўна Райчонак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ада Райчонак
Род дзейнасці грамадская дзяячка, настаўніца
Дата нараджэння 10 красавіка 1937(1937-04-10) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Муж Віктар Сікора
Месца працы
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Медаль да стагоддзя БНР

Ада Райчонак (10 красавіка 1937) — беларуская грамадская дзяячка, настаўніца. Дырэктар Германавіцкага музею мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча і недзяржаўнага Літаратурна-мастацкага музея імя Міхася Райчонка.

Біяграфія

Нарадзілася 10 красавіка 1937 годзе ў Віцебску. У 1943 годзе, у шасцігадовым узросце, разам з маці трапіла ў канцэнтрацыйны лагер каля Лепеля. Цудам уратавалася ад расстрэлу ў чэрвені 1944 года.

У 1957 годзе скончыла Полацкую педагагічную вучэльню, у 1966 годзе — Пскоўскі педагагічны інстытут. Працавала настаўніцай расейскай мовы і літаратуры ў мястэчку Германавічы Шаркаўшчынскага раёна. З пачатку 1990-х актыўна займаецца культурніцкай дзейнасцю. Кіравала ансамблем «Германавіцкія вячоркі», вядомым на ўсю вобласць. Рабіла школьны музей баявой славы. Алесь Марачкін падштурхнуў Аду Райчонак займацца творчасцю Язэпа Драздовіча. Так годзе ўзнік культурна-асветніцкі цэнтр імя Язэпа Драздовіча, а ў 1995 годзе быў адкрыты Германавіцкі музей мастацтва і этнаграфіі імя Язэпа Драздовіча.

Пры ўдзеле Ады Райчонак з’явілася скульптурная кампазіцыя ў Мінску ў Траецкім прадмесці — «Вечны вандроўнік». Сын Міхась быў першым старшынём цэнтра імя Драздовіча. Міхась Райчонак працаваў выкладчыкам Віцебскага ўніверсітэта, вучыўся ў аспірантуры, быў паэтам, пісьменнікам, краязнаўцам. Пасля трагічнай смерці Міхася ў 1999 годзе Ада Райчонак узначальвае Цэнтр Драздовіча. Сябра Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і Партыі БНФ.

Заснавала другі музей — недзяржаўны Літаратурна-мастацкі музей імя Міхася Райчонка. Дзеля гэтага Ада Райчонак выкупіла частку дома і 5 жніўня 2005 года музей адкрыўся. Музей змяшчае дзясяткі карцін, і сотні кніг з аўтографамі.

У 2009 годзе рэжысёр Уладзімір Колас зняў дакументальны фільм «Галерэя Ады», у якім распавёў пра дзейнасць Ады Райчонак. Фільм быў паказаны ў розных краінах свету, атрымаў шэраг узнагародаў. У 2010 годзе стала лаўрэаткай прэміі імя Васіля Быкава «За свабоду думкі», якую ўручае «Рух за Свабоду».

Ладзіць мастацкія пленэры, бардаўскія фестывалі, навуковыя канферэнцыі, прысвечаныя Язэпу Драздовічу конкурсы дзіцячых малюнкаў. Правяла больш за два дзясяткі драздовіцкіх пленэраў, дзякуючы якім у яе музеі з'явілася больш за 100 карцінаў. Выдае газету «Бацькаўшчына», праводзіць бульбяныя фэсты, займаецца краязнаўствам. Выкупіла і прыводзіць у належны стан сядзібу сусветна вядомага селекцыянера Івана Сікоры.

Літаратура

Спасылкі

Зноскі