Полацкі каледж
Полацкі каледж | |
---|---|
Дата заснавання | 1872 |
Тып | каледж |
Дырэктар | Таццяна Генадзеўна Палушкіна |
Размяшчэнне | Беларусь |
Адрас | г. Полацк, вул. Еўфрасінні Полацкай, 26 |
pedcol.vsu.by | |
Полацкі каледж — сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова ў г. Полацк Віцебскай вобласці. Філіял Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава. Размешчаны па адрасе вул. Еўфрасінні Полацкай, 26.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У кастрычніку 1872 г. адкрылася Полацкая настаўніцкая семінарыя, першым дырэктарам стаў Юльян Фаміч Крачкоўскі. 22 ліпеня 1875 г. адбыўся першы выпуск настаўнікаў пачатковых класаў для сельскіх школ. У 1912 г. настаўніцкай семінарыі прысвоена імя расійскага палкаводца Якава Кульнева[1].
9 ліпеня 1919 г. Полацкая настаўніцкая семінарыя ператворана ў пастаянныя трохгадовыя педагагічныя курсы. У 1920 г. пры Полацкай настаўніцкай семінарыі адкрыты гадавыя курсы для падрыхтоўкі выхавальнікаў дзіцячых садоў. У 1921 г. трохгадовыя педагагічныя курсы рэарганізаваны ў педагагічны народны тэхнікум з чатырохгадовым тэрмінам навучання[1].
У 1930 г. адкрыта дашкольнае аддзяленне. У 1936 г. педагагічны тэхнікум ператвораны ў Полацкае педагагічнае вучылішча[1].
У 1964 г. Полацкаму педагагічнаму вучылішчу прысвоена імя Францыска Скарыны. 13 ліпеня 1967 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР вучылішча ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга[1].
У 1975 г. быў пабудаваны інтэрнат для навучэнцаў на 360 месцаў. У 1976 г. адкрыта музычнае аддзяленне[1].
12 ліпеня 1994 г. Полацкае педагагічнае вучылішча рэарганізавана ў каледж. Навучальная ўстанова атрымала назву Полацкі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічны каледж імя Ф. Скарыны. У 1996 г. ўведзены 4 дадатковыя спецыялізацыі: «Выкладанне замежнай мовы ў базавай школе», «Арганізацыя выхаваўчай працы», «Выкладанне рускай мовы і літаратуры ў базавай школе», «Творчая дзейнасць». У 2000 г. адкрыта спецыяльнасць «Замежная мова»[1].
З 2004 г. на правах структурнага падраздзялення ўстанова адукацыі «Полацкі дзяржаўны ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга педагагічны каледж імя Ф. Скарыны» далучаны да УА «Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт». У 2005 г. каледж стаў структурным падраздзяленнем УА «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава», назва зменена на Полацкі каледж установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П. М. Машэрава»[1].
У 2005 г. ўведзены новыя спецыяльнасці: «Дакументацыйнае забеспячэнне кіравання і архівазнаўства», «Сучасныя замежныя мовы (пераклад)», «Сацыяльная праца». У 2008 г. адкрыта спецыяльнасць «Турызм і гасціннасць»[1].
Будынак
[правіць | правіць зыходнік]Будынак Полацкай настаўніцкай семінарыі быў перабудаваны з былой паўразбуранай манастырскай пабудовы[2]. Аўтарам праекта будынка і дамовай царквы быў Іван Іванавіч Лявіцкі[2].
Спецыяльнасці
[правіць | правіць зыходнік]- Музычная адукацыя
- Турызм і гасціннасць
- Дашкольная адукацыя
- Замежная мова
- Пачатковая адукацыя
Дырэктары
[правіць | правіць зыходнік]- з 1872 — Юльян Фаміч Крачкоўскі
- 1878—1885 гг. — Аляксей Віктаравіч Бялецкі
- 1885—1905 гг. — Яўграф Іванавіч Смірноў
- з 1905 гг. — Клаўдзій Іванавіч Ціхаміраў
…
- 1946—1949 гг. — Лука Яфрэмавіч Сакалоўскі
- 1949—1960 гг. — Макар Фёдаравіч Макаранка
- 1960—1962 гг. — Зінаіда Васілеўна Арцёменка
- 1962—1978 гг. — Пётр Купрыянавіч Пацей
- 1978—1998 гг. — Генадзь Пятровіч Найдзёнак
- з 1998 г. — Таццяна Генадзеўна Палушкіна