Франц Казіміравіч Баркоўскі
Франц Казіміравіч Баркоўскі | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 27 лістапада 1803[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 сакавіка 1871 (67 гадоў) |
Месца пахавання | |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | Расія |
Род войскаў | кавалерыя |
Званне | падпалкоўнік |
Часць | Ніжагародскі драгунскі полк |
Камандаваў | Цвярскі 16-ы драгунскі полк[d] |
Бітвы/войны | Руска-турэцкая вайна 1828—1829, Каўказская вайна, Крымская вайна |
Узнагароды і званні | Ордэн Святога Георгія 4-й ст. (1854). |
Францішак (Франц) Казімеравіч Баркоўскі (1805, Беласток, — ?) — польскі вальнадумец, выгнаннік, ваенны.
Біяграфія
Вучыўся ў Беластоцкай гімназіі. Быў членам таемнага таварыства «Згодныя браты» (1821), «Заране» (1821—1825), «Ваенныя сябры» (1825—1826) У ліпені 1826 г. быў арыштаваны і ўтрымоўваўся ў Беластоку, а затым у Вільні па справе пра таемныя таварыствы сярод навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў Віленскай навучальнай акругі. 9 кастрычніка 1827 г. па канфірмацыі вялікага князя Канстанціна Паўлавіча зняволены ў крэпасць на 4 месяцы, а затым, 16 сакавіка 1828 г., аддадзены ў салдаты на Каўказ, у Ніжагародскі драгунскі полк. У шэрагах палка браў удзел у руска-турэцкай вайне 1828—1829 гг., па заканчэнні якой служыў на Каўказе і неаднаразова браў удзел у паходах супраць горцаў. У 1834 г. яму нададзены чын унтэр-афіцэра, а ў 1835 г. прапаршчыка. У 1853 г. у Крымскую вайну камандаваў 1-м дывізіёнам Ніжагародскага палка і вызначыўся ў бітве з туркамі на Башкадыкларскіх вышынях, за што быў узнагароджаны 6 лютага 1854 г. ордэнам Св. Георгія 4-й ступені за № 9287.
Зноскі
- ↑ надмагілле
Літаратура
- Швед В. В. «Ваенныя сябры». // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 2. — Мінск, 1994. — С. 185.
- Швед В. В. «Заране». // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі ў 6 тамах. Т. 3. — Мінск, 1996. — С. 407.
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1803 годзе
- Нарадзіліся ў Беластоку
- Памерлі 24 сакавіка
- Памерлі ў 1871 годзе
- Пахаваныя на Фарных могілках
- Асобы
- Нарадзіліся ў 1805 годзе
- Ваенныя Расійскай імперыі
- Удзельнікі Каўказскіх войн
- Удзельнікі Крымскай вайны
- Кавалеры ордэна Святога Георгія IV класа
- Удзельнікі руска-турэцкай вайны 1828—1829