Франц Казіміравіч Баркоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Франц Казіміравіч Баркоўскі
падпалкоўнік Франц Казіміравіч Баркоўскі
падпалкоўнік Франц Казіміравіч Баркоўскі
Дата нараджэння 27 лістапада 1803(1803-11-27)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 сакавіка 1871(1871-03-24) (67 гадоў)
Месца пахавання
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Расійская імперыя
Род войскаў кавалерыя
Званне падпалкоўнік
Часць Ніжагародскі драгунскі полк
Камандаваў Цвярскі 16-ы драгунскі полк[d]
Бітвы/войны Руска-турэцкая вайна 1828—1829, Каўказская вайна, Крымская вайна
Узнагароды і званні
ордэн Святога Георгія IV ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святой Ганны 2 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святой Ганны 4 ступені залатая зброя «За храбрасць»

Францішак (Франц) Казіміравіч Баркоўскі (польск.: Franciszek Borkowski; 27 лістапада 1803, Беласток  — 24 сакавіка 1871) — польскі вальнадумец, выгнаннік, ваенны.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў Беластоцкай гімназіі. Быў членам таемнага таварыства «Згодныя браты» (1821), «Заране» (1821—1825), «Ваенныя сябры» (1825—1826) У ліпені 1826 г. быў арыштаваны і ўтрымоўваўся ў Беластоку, а затым у Вільні па справе пра таемныя таварыствы сярод навучэнцаў сярэдніх навучальных устаноў Віленскай навучальнай акругі. 9 кастрычніка 1827 г. па канфірмацыі вялікага князя Канстанціна Паўлавіча зняволены ў крэпасць на 4 месяцы, а затым, 16 сакавіка 1828 г., аддадзены ў салдаты на Каўказ, у Ніжагародскі драгунскі полк. У шэрагах палка браў удзел у руска-турэцкай вайне 1828—1829 гг., па заканчэнні якой служыў на Каўказе і неаднаразова браў удзел у паходах супраць горцаў. У 1834 г. яму нададзены чын унтэр-афіцэра, а ў 1835 г. прапаршчыка. У 1853 г. у Крымскую вайну камандаваў 1-м дывізіёнам Ніжагародскага палка і вызначыўся ў бітве з туркамі на Башкадыкларскіх вышынях, за што быў узнагароджаны 6 лютага 1854 г. ордэнам Св. Георгія 4-й ступені за № 9287.

4 чэрвеня 1857 года ўзведзены ў палкоўнікі. Камандзір Цвярскога драгунскага Яго Імператарскай Высокасці Вялікага князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага палка да 1863 года.

Магіла на Фарных могілках

Памёр ў Гродне, дзе меў уласны дом. Пахаваны на Фарных могілках.

Зноскі

  1. надмагілле

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]