Ольдржых Велен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ольдржых Велен
Oldřich Velen
Імя пры нараджэнні Ольдржых Волек
Дата нараджэння 15 верасня 1921(1921-09-15)
Месца нараджэння Сцяг Чэхіі Брно
Дата смерці 4 мая 2013(2013-05-04) (91 год)
Месца смерці
Грамадзянства  Чэхаславакія
Адукацыя
Прафесія акцёр
IMDb ID 0892435

О́льдржых Ве́лен (чэшск.: Oldřich Velen), пры нараджэнні Ольдржых Волек (чэшск.: Oldřich Volek; 15 верасня 1921, Брно-Тураны, Чэхаславакія — 4 мая 2013[2]) — чэшскі акцёр. Тэлегледачам вядомы дзякуючы паспяховаму тэлесерыялу «Не судзіце Славакію» паводле аднайменнай кнігі Здэнека Галушкі, дзе ён выканаў адну з галоўных роляў разам з папулярным славацкім акцёрам Ёзэфам Кронерам.

Біяграфія

Скончыўшы гімназію і кансерваторыю ў Брно, пэўны час гуляў у тэатры ў Чэшскіх Будзяёвіцах, які пазней быў гвалтоўна пераселены нацыстамі ў Табар. Падчас нацысцкай акупацыі Ольдржых Велен пэўны час быў увязнены ў Коўніцкім інтэрнаце (Брно), які ў часы Другой сусветнай вайны выконваў функцыі асноўнай мараўскай вязніцы брненскага гестапа.

Цягам шаснаццаці гадоў працаваў у тэатры ў Оламаўцы, некалькі гадоў быў таксама членам акцёрскага калектыва кінастудыі Barrandov Studio, выступаў у легендарным Тэатры на балюстрадзе[cs] ў Празе.

Быў вельмі паспяховым акцёрам, за сваё жыццё згуляўшы ў амаль 300 фільмах, у тым ліку ў 5 серыях серыяла «Хамяк у начной кашулі» і ў 5 серыях «Вяртання Арабелы».

Зноскі

  1. а б Vědecká knihovna v Olomouci REGO Праверана 1 красавіка 2024.
  2. Zemřel herec Oldřich Velen z Arabely (чэшск.). Kultura. Borgis, a.s. (27 чэрвеня 2013). Праверана 2 ліпеня 2013.

Спасылкі