Беларускі гістарычны часопіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 03:22, 5 лютага 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6)
«Беларускі гістарычны часопіс»
Тып часопіс
Заснавальнік Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь, Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства «Выдавецтва „Адукацыя і выхаванне“», Дзяржаўная навуковая ўстанова «Iнстытут гiсторыi Нацыянальнай Акадэмii навук Беларусi», Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Выдавец Выдавецтва «Адукацыя і выхаванне»
Краіна Беларусь
Галоўны рэдактар Аляксандр Корзюк
Тэматыка гістарычныя, юрыдычныя навукі, мастацтвазнаўства, культуралогія, методыка выкладання гісторыі
Мова беларуская, руская
Перыядычнасць штомесяц
Аб’ём 11,2 улікова-выдавецкага аркуша
Галоўны офіс 220073, Мінск, вул. Кальварыйская, 25, пакой 408.
Тыраж 380

Беларускі гістарычны часопіс — беларускі навуковы, навукова-метадычны ілюстраваны часопіс.

Гісторыя і сучаснасць

Заснаваны ў 1993 годзе. Спачатку выдаваўся 4 разы на год. З 2002 года ўваходзіць у склад выдавецтва «Адукацыя і выхаванне». З ліпеня 2003 года выходзіць штомесяц.

Змяшчае матэрыялы па палітычнай, эканамічнай, аграрнай, ваеннай, канфесіянальнай гісторыі, гісторыі палітычных партыяў і рухаў, па праблемах палітычнага і грамадскага жыцця, гістарычнай інфарматыкі і інш., якія дапамагаюць навукоўцам, выкладчыкам, настаўнікам і студэнтам больш дакладна арыентавацца ў розных поглядах на праблемы гістарычнай навукі, адукацыі і выхавання моладзі.

Галоўныя рэдактары

Спасылкі